Выдаюць 25-томнік Уладзіміра Караткевіча
02.08.2010 12:18
—
Новости Культуры
|
Выхад Поўнага збору твораў пісьменніка разлічаны на 2011-2020 гады. Рэалізацыяй праекта занялося выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Гэта будзе першае поўнае навуковае выданне з каментарамі. Папярэдні збор пісьменніка (1987-1991) налічваў толькі восем тамоў. Але ўжо пасля яго выхаду свет пабачылі кнігі з творамі, якім не знайшлося месца ў васьмі тамах. «Галасы маіх сяброў» (пераклады У.Караткевіча), «Творы», якія пры жыцці не друкаваліся, «Свет вачыма Караткевіча» (яго малюнкі) і іншыя. На наступны год запланаваны выхад двух тамоў, якія ўключаць паэзію 1950-х — 1984 гадоў:творы са зборнікаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іляда» (1969), «Быў.Ёсць.Буду» (1986); творы, якія не ўваходзілі ў зборнікі і якія зусім не друкаваліся пры жыцці аўтара. Таксама з’явіцца дыск з выкананнем вершаў і песень самім Караткевічам.Усіх дыскаў будзе тры. Іх мяркуюць прыкладаць да канкрэтных тамоў. На другі CD увойдуць выступленні пісьменніка на тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі і іншае. Асобным дыскам выйдзе электронная бібліятэка твораў Уладзіміра Караткевіча. Такой бібліятэкай ужо цяпер можна карыстацца на сайце Акрамя вядомых «Каласоў пад сярпом тваім», «Чорнага замка Альшанскага», «Чазеніі», «Ладдзі Роспачы» збор твораў дасць магчымасць пазнаёміцца і тэкстамі, якія ніколі не друкаваліся для шырокай аўдыторыі. Тры тамы зоймуць сцэнары Караткевіча да мастацкіх і дакументальных фільмаў, лібрэта.«Сведкі вечнасці», «Чырвоны агат», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншыя. Асобную кнігу складуць малюнкі, шаржы, аўтапартрэты Уладзіміра Караткевіча.Яшчэ два тамы адводзяцца для новых знаходак. Па словах кіраўніка праекта і аднаго з укладальнікаў Анатоля Вераб’я, хутчэй за ўсё знойдуцца невядомыя раннія вершы і апавяданні Караткевіча, пераклады, а калі пашчасціць, то нешта і з буйной прозы. Да прыкладу, сёлета была апублікавана невядомая раней рускамоўная аповесць Уладзіміра Караткевіча Завяршыць выданне збору твораў мяркуюць да 90-годдзя пісьменніка. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхад Поўнага збору твораў пісьменніка разлічаны на 2011-2020 гады.
|
|