На фестываль феерверкаў пад Лагойскам запрошаны «Бі-2» і «Акварыум»
02.08.2010 16:28
—
Новости Культуры
|
Другі міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца» пройдзе 27-28 жніўня ў гарналыжным комплексе «Лагойск». У межах конкурснай праграмы сваё майстэрства прадэманструюць піратэхнікі з Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. Завершыць фестываль пазаконкурсны гала-феерверк ад беларускай каманды «Кальвін», чэмпіёнаў Еўропы ў 2007 годзе. «Праграма гэтага года будзе насычанай — у кожны з дзён гледачы ўбачаць выступленні трох піратэхнічных каманд, а музычную частку фестывалю ўзначаляць «Бі-2» і «Акварыум»,— паведаміў кіраўнік аргкамітэта фестывалю Ігар Сідаровіч. — Таксама мы прыклалі шмат намаганняў для вырашэння транспартнага пытання — будзе павялічана колькасць фестывальных аўтобусаў з Мінска і з’явіцца дадатковая паркоўка на тры тысячы месцаў». Кошт квітка на кожны дзень складае 80 тысяч рублёў. Замовіць квіткі можна Фотарэпартаж ж леташняй «Навальніцы». Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца» пройдзе 27-28 жніўня.
|
|