Пачаўся выбар найлепшай белмоўнай песні
03.08.2010 18:59
—
Новости Культуры
|
Партал беларускамоўнай музыкі
Цяпер, пасля экспертаў, за справу возмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце "Тузіна" яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы "залаты" тузін году. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна - Песня Году на "Тузіне". Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі "Еўрабачання" гурт 3+2 з песняй "Анёлы", N.R.M. з нашумелай "Палітыкай-паралітыкай", Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт "Чароўны трусік", а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча "Немец". "У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі - пагатоў, - кажа адзін заснавальнікаў партала "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін. — Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік - якасную беларускамоўную поп-музыку, - трэба з тымі музыкамі працаваць і ўсяляк заахвочваць спяваць па-беларуску". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал беларускамоўнай музыкі "Тузін Гітоў" разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 года
|
|