Уганараваныя пераможцы паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш
10.08.2010
—
Новости Культуры
|
У Мінску ўганараваныя лаўрэаты паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Цырымонія прайшла 9 жніўня ў сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных людзей з рэгіёнаў. Арганізатарам конкурсу выступіла аб'яднанне літаратараў-хрысціянаў "Дабравест". Удзел у ім узялі 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БелаПАН.
У выніку працы журы, у якое ўваходзілі публіцыст Павел Севярынец, паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук, былі вызначаныя ўладальнікі двух спецыяльных прызоў, сем пераможцаў, сем прызёраў. Спецыяльнымі прызамі ўганараваныя: Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў — аўтарка цыкла песняў на вершы Ларысы Геніюш і Гісторыка-патрыятычны клуб "Спадчына" (вёска Дварэц, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць). Удзельнікі клубу — моладзь ад 12 да 16 гадоў. Пераможцамі паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш сталі Алена Сурба (Гродна), Эдуард Граковіч (Мінскі раён), Марыя Баравік (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), Алесь Корнеў (Баранавічы, Брэсцкая вобласць), Марыля Шлык (вучыцца ў Мінску), Зоя Жук (Гродна) і Алесь Вярцейка (вучыцца ў Мінску). Таксама каштоўныя прызы і падарункі атрымалі Юрась Касцюк (Наваполацк, Віцебская вобласць), Альдонія Наўцянкова (Клецк, Мінская вобласць), Алена Богдан (Брэст), Рагнед Малахоўскі (Мінск), Аляксей Белы (Баранавічы), Алена Арцёмава (Віцебск), Кацярына Глухоўская (Мінск). Падчас мерапрыемства выступілі вядомыя барды Алесь Лось і Таццяна Беланогая. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ўганараваныя лаўрэаты паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Цырымонія прайшла 9 жніўня ў сталічнай сядзібе Таварыства... |
|