Аднавіліся здымкі эратычнага фільма «Бацькава шчасце». 21.by

Аднавіліся здымкі эратычнага фільма «Бацькава шчасце»

10.08.2010 14:51 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cкандальный расійскі рэжысёр і прадусар Аляксандр Валаў вырашыў аднавіць здымкі эратычнага фільма пра беларускага прэзідэнта пад працоўнай назвай «Бацькава шчасце».

Здымкі пачаліся яшчэ ў 2006, але былі прыпыненыя праз адмову выканаўцы галоўнай ролі ўдзельнічаць у гэтым праекце. У той момант ён працаваў у начным клубе кіроўцам і здымкі ў эратычных фільмах лічыў дадатковым заробкам, але не чакаў, што паўстане вялікі скандал.

Пасля паказу на Першым канале ў праграме Андрэя Малахава «Няхай гавораць» фрагмента з фільма «Бацькава шчасце» выбухнуў скандал. Актора-кіроўцу звольнілі з клуба. У пракуратуры Беларусі не выключалі распачынання крымінальнай справы супраць стваральнікаў фільма за абразу прэзідэнта краіны.

Праз чатыры гады кампанія «ОЭРТВ-Прадакшн» вырашыла аднавіць працу над фільмам

і абвясціла ўсерасійскі кастынг на ролю Аляксандра Лукашэнкі.

У найбліжэйшы час Аляксандр Валаў правядзе прэс-канферэнцыю, дзе раскажа падрабязнасці.

Валаў не баіцца наступстваў: «Мы здымаем не дакументальны фільм, а мастацкі. І ніякага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ім няма. Ёсць выдуманы персанаж Бацька. Так, не буду адмаўляць,

ён падобны да Лукашэнкі і шмат у чым спісаны з яго. Так, па ходзе дзеяння ён трапляе ў вельмі скандальныя сітуацыі. Напрыклад, будзе эпізод, калі вядомы расійскі кампазітар прыводзіць да яго непаўналетніх хлопчыкаў для сэксуальных забаваў. Будзе шакавальны эпізод у кароўніку. Але я настойліва рэкамендую не ставіцца да ўсяго гэтага занадта сур’ёзна».

Валаў вядомы тым, што быў прадусарам порнаакторкі Алены Беркавай, стварыў Грамадскі эратычны тэлеканал і разам з дэпутатам Мітрафанавым зняў фільм пра Юлію Цімашэнка і Міхаіла Саакашвілі «Юля». Мабыць, настаў час прайсціся і па рэпутацыі беларускага прэзідэнта. Такія праекты ў Расіі выпадковымі не бываюць.

Падзяліцца навіной: 
belaruspartisan.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cкандальный расійскі рэжысёр і прадусар Аляксандр Валаў вырашыў аднавіць здымкі эратычнага фільма пра беларускага прэзідэнта пад працоўнай назвай «Бацькава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика