У грымёрцы Стынга ў Мінску паставяць жывыя дрэвы. 21.by

У грымёрцы Стынга ў Мінску паставяць жывыя дрэвы

11.08.2010 14:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стынг папрасіў, каб у яго грымёрцы ў Мінску паставілі жывыя дрэвы. Пра гэта брытанскі музыка згадаў у сваім райдары, распавёў Еўрарадыё тэхнічны дырэктар канцэртнага агенцтва Allstars.by Макс Івашын.

Макс Івашын: "У арыгінальным райдары Стынга, прызначаным адмыслова для еўрапейскага тура, сцвярджаецца, што грымёрка — гэта дом артыста далёка ад дома. А пасля ідзе просьба зрабіць гэтыя "дамы" як мага больш утульнымі. У прыватнасці, Стынг сапраўды патрабуе паставіць у сваю грымёрку дрэва ці расліну ў гаршку. Па-англійску гэта гучыць так: potted tree or plant".

Макс Івашын кажа, што такое ж патрабаванне было і ў райдары Ванэсы-Мэй, канцэрт якой адбыўся ў чэрвені. Тады "potted plants" з дазволу вахцёркі ўзялі ў холе Палаца спорту. У "Мінск-Арэне", дзе адбудзецца шоу Стынга, гаршкоў з кветкамі няма, і адкуль іх узяць — у агенцтве пакуль не думалі:

Макс Івашын: "Але кісларод у грымёрцы Стынга ўсё ж дакладна будзе свой. Пакуль што для нас самая вялікая праблема — дзе ўзяць усю тую мэблю, якую патрабуюць музыкі. Усе крэслы, фатэлі, столікі для кавы і гэтак далей... У "Мінск-Арэне" ўсяго гэтага няма, так што мы тут жартуем, што няблага было б разам з Xerox запісаць у партнёры канцэрту мінскі "Дом мэблі". Карацей, нешта прыдумаем".

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у райдары Стынга ёсць яшчэ адна цікавая ўмова. Музыка папрасіў арганізатараў раздаць усю ежу, якая застанецца некранутай, у бліжэйшы прытулак для бедных і галодных.

Нагадаем, канцэрт Стынга пройдзе 18 верасня ў “Мінск-Арэне”. Свае хіты музыка выканае ў суправаджэнні Каралеўскага філарманічнага аркестра, а гэта 50 чалавек. Акрамя таго, Стынг прывязе з сабой каля 50 тэхнікаў ды абслугі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райдары Стынга ёсць яшчэ адна цікавая ўмова. Музыка папрасіў арганізатараў раздаць усю ежу, якая застанецца некранутай, у бліжэйшы прытулак для бедных і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика