«У Славы было безліч планаў»
11.08.2010 18:56
—
Новости Культуры
|
Пра Вячаслава Дубінку ўспамінае мастак Уладзімір Крукоўскі. Гэта быў незвычайны, унікальны для Беларусі чалавек. Свядомы беларус, наш чалавек. Добры, разумны, камунікабельны, шчодры. Цесна звязаны з легендарнай майстэрняй «На Паддашку» Яўгена Куліка. На яго можна было спадзявацца ў любой справе, у якой ён ведаў толк. А ўнікальнасць ягоная ў тым, што няма ў Беларусі чалавека, які б адначасова належаў да чатырох творчых суполак. У 60-я, калі ён са слуцкай раёнкі фатографам перайшоў у «Звязду», далучыўся да Саюза журналістаў. Аб’ехаў усю краіну. Фатаграфаванне ў яго паралельна ішло з напісаннем артыкулаў, нарысаў. Як майстар выцінанкі ў тых жа 60-х прыйшоў у Саюз мастакоў і Саюз народных майстроў. Вячаслаў літаральна вярнуў беларускую выцінанку з нябыту. Спачатку ён прыглядаўся да дзейнасці ўкраінскіх майстроў, а потым за якія 10 гадоў і сам стаў прызнаным майстрам. Выстаўляўся ў Беларусі, Літве, Расіі. Ягонымі выцінанкамі ілюстраваліся літаратурныя творы. Напрыклад, кніга Артура Вольскага «Жывыя літары». У пачатку 2000-х я прыняў удзел у стварэнні ягонага альбому выцінанкі. Пайшлі выставы. У музеі сучаснага мастацтва, у Нацыянальным мастацкім, за мяжой. Замежнікі ахвотна набывалі ягоныя выцінанкі. Так яго напаткала міжнароднае прызнанне. Чацвёртым ягоным творчым саюзам стаў Саюз пісьменнікаў. Вячаслаў аўтар шасці аповесцяў. Першая — «Не плач, мая душа» — была надрукаваная ў часопісе «Маладосць». Цяжка пра Славу гаварыць ў мінулым часе. Яшчэ пяць дзён таму бачыліся з ім у ягонай майстэрні. Ён проста поўніўся планамі. Падрыхтаваў да друку пры ўдзеле Уладзіміра Басалыгі макет новага альбому выцінанак. Не дачакаўся новай аповесці ў выглядзе кнігі, яна пакуль ў электронным варыянце. Глядзі яшчэ: Падзяліцца навіной:
Запісаў СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра Вячаслава Дубінку ўспамінае мастак Уладзімір Крукоўскі. |
|