12 жніўня адбудзецца развітанне з Вячаславам Дубінкам. 21.by

12 жніўня адбудзецца развітанне з Вячаславам Дубінкам

11.08.2010 19:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Развітанне з Вячаславам Дубінкам адбудзецца 12 жніўня ад 10-й да 12-й гадзіны ў Мінску ў памяшканні Управы БНФ (Машэрава, 8 — былая Варвашэні), паведаміў НН мастак Уладзімір Крукоўскі. Пахаваюць Вячаслава Дубінку на Паўночных могілках.

***

Вячаслаў Дубінка (17.12.1941—10.08.2010) У 60 х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любанскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасля была праца ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 г. — у часопісе «Беларусь». Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза журналістаў Беларусі, Саюза народных майстроў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён — аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы. Адрадзіў ў Беларусі мастацтва выцінанкі, атрымаўшы міжнароднае прызнанне.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развітанне з Вячаславам Дубінкам адбудзецца 12 жніўня ад 10-й да 12-й гадзіны ў Мінску ў памяшканні Управы БНФ (Машэрава, 8 — былая Варвашэні), паведаміў НН мастак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика