Беларуская карціна "Ваўкі" ўдастоена Гран-пры Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю. 21.by

Беларуская карціна "Ваўкі" ўдастоена Гран-пры Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю

13.08.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гран-пры XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю ўдастоена беларуская карціна "Ваўкі" Аляксандра Колбышава, знятая на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у мінулым годзе.Аб гэтым карэспандэнту паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыцікава.

Фільм "Ваўкі", які атрымаў Гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы на чале з народным артыстам Украіны Міхаілам Галубовічам назвала ўладальнікам галоўнай узнагароды Бярдзянскага фестывалю ў намінацыі "Лепшы ігравы фільм". У конкурсе мастацкіх фільмаў "Ваўкі" аспрэчвалі пальму першынства з 13 карцінамі з 11 краін. Фільм Аляксандра Колбышава атрымаў не толькі галоўную ўзнагароду конкурсу "Залаты ветразь", журы таксама ацаніла работу аператараў гэтай карціны Паўла Зубрыцкага. У "Ваўкоў" перамога ў намінацыі "Лепшая аператарская работа".

У пазаконкурсным паказе XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю была прадстаўлена яшчэ адна новая работа беларускіх кінематаграфістаў. Гэта камедыя Аляксандра Канановіча "Дастыш фантастыш".

Бярдзянскі міжнародны кінафестываль - адзін з самых вядомых кінафорумаў Украіны, які мае багатую гісторыю і традыцыі. Праходзіць пад патранатам Міністэрства культуры і турызму Украіны. Сваю цяперашнюю назву прэмія Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю атрымала ў 2010 годзе. З 1998 па 2009 год вышэйшая ўзнагарода фестывалю называлася "Залатая брыганціна".
Крынiца: БЕЛТА
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гран-пры XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю ўдастоена беларуская карціна "Ваўкі" Аляксандра Колбышава, знятая на Нацыянальнай кінастудыі ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика