Уладзімер Лобач. Дзісна. 21.by

Уладзімер Лобач. Дзісна

22.08.2010 13:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 © Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача

 © Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача

 © Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача

 © Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача

Дождж у мястэчку змывае глянец
з маленькіх шыльдаў турыстычных,
што мусяць чытаць маскаль і брытанец,
а для тутэйшых і так ўсё прывычна:

ніякіх дзівосаў, ніякіх навінаў,
у камяніцах жыдоўскіх былых
прагнозам ня вераць, бо маюць прычыны,
а дождж успрымаюць на слых.

Вітаюцца ў крамах, помняць на памяць
расклады аўтобусаў у блізкі-далёкі свет,
які палохае і вабіць
мабільнай сувяззю і словам «інтэрнэт».

А Восень між Дзісёнкай і Дзвіной
ўжо затыкае ў кросны павуцінкі.
Мястэчка. Ціхі дождж. Чужы спакой.
Шукаюць куры ў градах «барацінкі».

* * *

Уладзімір Лобач — этнограф, гісторык, працуе ў Полацку. Загаловак верша — ад Рэдакцыі. На блогу аўтара — без назвы.

Падзяліцца навіной: 
uladzimer.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Вітаюцца ў крамах, помняць на памяцьрасклады аўтобусаў у блізкі-далёкі свет,які палохае і вабіцьмабільнай сувяззю і словам «інтэрнэт»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика