Вызначаны галоўны беларускі хіт сезону
27.08.2010 11:05
—
Новости Культуры
|
Высілкамі прыхільнікаў беларускай музыкі і экспертнай рады з беларускіх тэлепрадусараў быў вызначаны галоўны беларускі хіт сезону. Ім стаў твор "Краіна 2.0" у выкананні каманды "Глюкі", запісанай пры ўдзеле яшчэ двух магілёўскіх выканаўцаў MAUZER і Green Che. Цягам месяца на галоўным музычным інтэрнэт-партале краіны – Кожны з экспертаў меў свае ўпадабанні. "Мне падабаецца мэлодыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім хіт-парадзе адсутнічаюць", - зазначыў дырэктар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў. Шмат адкрыццяў для сябе зрабіў генеральны прадусар СТВ Павал Каранеўскі. Асаблівы рэспект ён выказаў Юры Дземідовічу з беларускай версіяй "Чароўнага кроліка" і вакалістцы гурта Naka Насце Шпакоўскай. "Я разам з ёй паміраю ды зноў нараджаюся, дзякуючы голасу і моцы пачуццяў", - прызнаўся прадусар. Музычны дырэктар тэлеканалу "Белсат" Вераніка Самолінская і дырэктар каналу A-ONE у Беларусі Алег Скарабагаты звярнулі ўвагу найперш на беларускі андэграўнд, а генеральны прадусар MTV-Беларусь Валянцін Грышко на патэнцыйную камерцыйнасць выканаўцаў. Далейшы выбар быў за наведнікамі парталу "Тузін Гітоў". У змаганні на званне галоўнага беларускага хіта сышліся дзве каманды, якія прыпынілі дзейнасць, таму і падтрымка з боку іх прыхільнікаў была найбольш адчувальная. У выніку перамогу атрымаў гурт "Глюкі" з песняй "Краіна 2.0", запісанай пры ўдзеле гуртоў MAUZER і Green Che. Яна ўсяго на некалькі галасоў апярэдзіла гурт "Дзецідзяцей" з песняй "Раптам" Восьмы па ліку сезон на "Тузіне Гітоў" стартуе 17 верасня. Па задумцы рэдакцыі хіт-параду, сёлета галасаванне стартуе з ПОП-тура, у якім возьмуць удзел як прызнаныя выканаўцы, так і тыя, якія толькі пачынаюць сваю музычную кар’еру. Тузін лепшых беларускіх песень музычнага сезону 2009-2010 па версіі інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў": 1. Глюкі feat. MAUZER і Green Che - Краіна 2.0 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прэтэндэнтаў было 72 кампазіцыі выканаўцаў абсалютна розных жанраў, якія ўдзельнічалі ў хіт-парадзе цягам музычнага сезону 2009-2010. Шорт-ліст твораў было даручана...
|
|