Гісторыкі перасцерагаюць: Рыхтуецца «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы. 21.by

Гісторыкі перасцерагаюць: Рыхтуецца «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы

29.08.2010 22:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гродзенскі аблвыканкам ініцыяваў апытанне грамадскасці — працуе адмысловая тэлефонная лінія, сябры БРСМ распытваюць грамадзянаў на вуліцах горада.

Будучыня Каложы падзяліла грамадства.

«Адновім Каложу разам!» — грамадскую акцыю пад такой назвай напрыканцы ліпеня ініцыяваў Гродзенскі аблвыканкам. У рамках акцыі было наладжанае вывучэнне грамадскай думкі наконт неабходнасці рэканструкцыі Каложскай царквы, помніка дойлідства ХІІ ст.

У буднія дні да 31 жніўня ў аблвыканкаме працуе тэлефонная лінія «Маё меркаванне» — з 12.30 да 14.30 па тэлефоне 8 (0152) 72-00-09 любы ахвочы можа падзяліцца сваімі думкамі наконт лёсу старажытнай царквы.

На мінулым тыдні сябры гродзенскага БРСМ ладзілі апытанне на вуліцах гораду. А колькі дзён таму на дзяржаўным тэлеканале «Гродно» ў праграме «Тэма» ў прамым эфіры прымалі ўдзел аўтары праекту рэканструкцыі царквы і гісторык Ігар Трусаў. Падрабязная інфармацыя пра хаду кампаніі і праект будучай рэканструкцыі змешчаная на сайце аблвыканкаму.

Такая актыўнасць уладаў насцярожвае тых гродзенскіх гісторыкаў, што прадстаўляюць альтэрнатыўнае афіцыйнаму бачанне аднаўлення і захавання Каложы.

«За часамі кіравання Уладзіміра Саўчанкі ніхто не цікавіўся грамадскай думкай наконт рэканструкцыі таго ці іншага помніка ў Гродне. А цяпер нават БРСМ падключылі»,

— кажа гісторык Андрэй Вашкевіч. На яго думку, улада такім чынам рыхтуе «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы. «Пасля скажуць, што ёсць тут некалькі крыкуноў на сайтах, якія лямантуюць, што ўсё дрэнна і нічога не трэба рабіць, але іх мала, а вунь колькі народу выказалася за тое, каб Каложу аднавіць».

Загадчыца кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы, прафесар Святлана Марозава ўхваляе імкненне ўладаў раіцца з народам. Аднак, у выпадку з такой важнай праблемай, як будучыня Каложы, апошняе слова мусіць быць за спецыялістамі, упэўненая яна. Спадарыня Мароз мяркуе, што

рэканструкцыя Каложы проста неабходная, але пры гэтым сумняецца ў кампетэнцыі тых, хто ўжо сёння бярэцца за працу над шматпакутнай бажніцай. «Баюся, што ў Беларусі пакуль няма адпаведных спецыялістаў».

Прафесарка ўдзельнічала ў некалькіх міжнародных канферэнцыях, прысвечаных праблеме захавання царквы. Яна лічыць, што дагэтуль не вырашана пытанне ракі, якая ўсё яшчэ пагражае падмыць бераг.

Сваё бачанне сітуацыі прадстаўнікі незалежнага грамадства прэзентуюць на старонках некалькіх прыватных сайтаў, такіх як, напрыклад, harodnia.com і гродзенскі блог s13. На іх думку, праз адсутнасць механізмаў грамадзянскага кантролю за рэстаўрацыяй такіх важных аб’ектаў, як Каложа, яе можа напаткаць лёс іншых гродзенскіх архітэктурных помнікаў.

Варта адзначыць, што некалькі мясцовых незалежных інтэрнэт-рэсурсаў сталі адзінымі пляцоўкамі, дзе ў завочнай дыскусіі ўдзельнічаюць абодва бакі. Дзяржаўныя СМІ такім плюралізмам пахваліцца не могуць.

***

Рашэнне аб правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых працаў на царкве Св. Барыса і Глеба (Каложскай) было пранята ў снежні 2008 г. на паседжанні Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры. Замоўцам і генеральным праектыроўшчыкам быў прызначаны «Інстытут Гроднаграмадзянпраект». Навуковым кіраўніком аб’екта з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БНТУ Генадзь Лаўрэцкі. Галоўным архітэктарам праекту — Ніна Емельянава.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гродзенскім аблвыканкаме працуе тэлефонная лінія, сябры БРСМ апытваюць грамадзянаў на вуліцах горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика