У Таліне з'явіцца беларуская школа. 21.by

У Таліне з'явіцца беларуская школа

30.08.2010 13:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская нядзельная школа імя Уладзіміра Караткевіча паўстане ў Таліне. Дазвол міністэрства адукацыі Эстоніі на стварэнне ўстановы днямі атрымаў адзін з арганізатараў школы Артур Цурбакоў.

Ідэя стварыць школу паўстала пасля зваротаў бацькоў, якія вырашылі арганізавацца, каб іх дзеці вывучалі і чулі родную мову, гаворыць Артур Цурбакоў.

— Зараз настаў вельмі важны крок. Трэба набраць як мінімум шаснаццаць вучняў, каб размаўляць аб фінансаванні гэтай школы. Мне падаецца, што для развіцця беларускай культуры адкрыццё нядзельнай школы наступны крок, бо з тэлевізару ўспрымаць беларускую мову многім цяжка. Сустракаю людзей і яны скардзяцца, што дзеткі не цікавяцца нашай культурай, дык давайце што-небудзь зробім, і вось гэтае робіцца.

Цяпер праводзіцца набор у нядзельную школу імя Уладзіміра Караткевіча ў Таліне. Цягам году моладзь будзе вывучаць беларускую мову гісторыю ды літаратуру па творах Уладзіміра Караткевіча. З цягам часу беларуская суполка Эстоніі, што налічвае каля 14 тысяч, мае намер адкрыць беларускія класы ў эстонскіх школах.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Рацыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская нядзельная школа імя Уладзіміра Караткевіча паўстане ў Таліне. Дазвол міністэрства адукацыі Эстоніі на стварэнне ўстановы днямі атрымаў адзін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика