15 верасня - Дзень бібліятэк
15.09.2010 13:51
—
Новости Культуры
|
Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу дзяржавы і грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Свята бібліятэчнай культуры адзначаецца ў нашай краіне з 2001 г. згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога быў прызначаны Дзень бібліятэк — 15 верасня. Гэта дата была выбрана невыпадкова: 15 верасня 1922 г. лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі і з'яўляецца ўніверсальнай навуковай бібліятэкай, рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам. Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачнуцца з урачыстасці, прысвечанай Дню бібліятэк, што адбудзецца 15 верасня а 12-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыну. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі, запланаваны таксама тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары. Да Дня бібліятэк прымеркавана і цырымонія перадачы кніг Бібліятэкай Кангрэса ЗША ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, што адбудзецца 17 верасня а 15-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт". У межах гэтай акцыі Бібліятэка Кангрэса ЗША перадае ў бібліятэчныя фонды больш за 200 кніг грамадзянскай тэматыкі на англійскай, іспанскай, нямецкай мовах. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь. 18 верасня святканне Дня бібліятэк працягнецца карпаратыўным культурна-забаўляльным святам у ФПБ "Алімпіец". Супрацоўнікі бібліятэкі прымуць удзел у гульнёвай праграме, конкурсах, розыгрышу латарэі. Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі. Гасцей свята чакае выступленне творчых калектываў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня 1922 г. лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі і з'яўляецца ўніверсальнай навуковай...
|
|