Мастацтва+бізнэс+дзяржаўная справа
17.09.2010 13:45
—
Новости Культуры
|
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Леніна, 20) адкрылася выстава «Нябачаная Літва» фатографа і прадпрымальніка Марыюса Явайшы. На здымках, зробленых з вышыні птушынага палёта, — Літва, Літва, Літва… Тут і вядомыя турыстычныя мясціны: Ковенскі замак і панарама старой Вільні, а таксама куткі невядомыя: незвычайныя выдмы ў запаведніку Наглё, Крыжовая гара, і маляўнічы Білвікіё, мыс на Балтыйскім моры. Мае фотавыстава і іншае вымярэнне. Неверагодна высокая якасць фотамастацтва тут спалучаецца са справай прасоўвання турыстычнага брэнда «Літва». — Гэта не альбом, гэта запрашэнне сяброў прыехаць да нас, — кажа пасол Літоўскай рэспублікі Ў Беларусі Эдмінас Багдонас. —Нават для мяне, літоўца, Марыюс адкрыў незведаныя куткі нашай краіны і заклікаў у падарожжа. Добра пастаўленым голасам на тле ўласных эфектных здымкаў 37-гадовы бізнэсовец Марыюса Явайшы робіць прэзентацыю ў фае музею. І распавядае: пра тое, як выкарыстоўваў для сваіх здыманняў «лятучы ўслончык», мотадэльтаплан і самалёты літоўскай цывільнай авіяцыі. Як фатаграфіі рабіліся тым самым аб’ектывам, на які здымаліся амерыканцаў на Месяц. Як 250 фотаздымкаў вялікага фармату былі адабраны з амаль 20 тысяч кадраў. Нябачаная Літва на відэа: Дадамо толькі, што альбом «Нябачаная Літва» спярша выдадзены па-літоўску і па-ангельску, ужо мае 11 розных моўных версіяў: ад расійскай да японскай. «Нябачаная Літва» — адзіны альбом аб Літве, выдадзены на такой вялікай колькасці моваў, а выставы «Нябачанай Літвы» былі прадстаўлены яшчэ ў 15 краінах свету: ад Аўстраліі да Аргенціны, ад Канады да Японіі. Пра выставу і альбом, які не мае ў Літве аналагаў, мы вырашылі спытаць у беларускага Сяргея Плыткевіча, аўтар падобных альбомаў пра Беларусь. Дык чаму нам не зрабіць такі самы альбом, які прэзентаваў бы зямлю пад белымі крыламі гэтаксама маляўніча і прывабна? — Нічога не замінае, тут толькі трэба зразумець, што гэта не толькі чыстая творчасць, але і бізнэс, і дзяржаўная справа, — кажа Сяргей Плыткевіч. — Выдае, што выстава Марыюса такое шчаслівае спалучэнне фотамастацтва, і бізнэса, і дзяржаўнай справы. Выстава “Нябачная Літва» ў першую чаргу зроблена дзеля прасоўвання, рэкламы сваёй краіны. Любая прыгожая фотавыстава пра краіну красамоўнейшая за тысячы словаў. Беларусь і Літва выглядаюць вельмі падобна, асабліва з птушынага палёту, таму, думаю, падобная выстава пра Беларусь за мяжой глядзелася б таксама годна. Выстава фотаздымкаў Марыюса Явайшы «Нябачаная Літва» будзе праходзіць з 16 да 28 верасня. Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Нябачаная Літва» фатографа і прадпрымальніка Марыюса Явайшы.
|
|