Акадэмія музыкі набыла ўнікальную скрыпку. 21.by

Акадэмія музыкі набыла ўнікальную скрыпку

20.09.2010 12:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі набыла ў фірмы Florian Leonhard Fine Violins (Лондан) скрыпку работы Андрэа Гварнеры, вырабленую ў 1673 годзе, і смычок да яе, выраблены майстрам Генры ў другой палове XIX cт. Унікальны музычны інструмент быў дастаўлены ў Мінск на днях. Сапраўднасць скрыпкі і скрыпічнага смычка падцверджана сертыфікатамі, прадстаўленымі Фларыянам Леанардам, Пітэрам Бідалфам і Жанам Франсуа Рафінам. Заключэнне аб стане інструмента, яго захаванасці, якасці праведзенай рэстаўрацыі, гукавых якасцях скрыпкі і якасці смычка прадстаўлены дырэктарам інструментаў

цэнтра «РОСИЗО» Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і прафесарам кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі

музыкі Эдуардам Кучынскім.

Мець гонар сыграць на ўнікальнай скрыпцы работы Гварнеры будуць удастоеныя адораныя скрыпачы Акадэміі музыкі падчас удзелу

ў прэстыжных міжнародных конкурсах, адказных канцэртных мерапрыемствах.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі набыла ў фірмы Florian Leonhard Fine Violins (Лондан) скрыпку работы Андрэа Гварнеры, вырабленую ў 1673 годзе, і смычок да яе, выраблены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика