Сусветная прэм’ера сусветнавядомага скрыпача ў Мінску. 21.by

Сусветная прэм’ера сусветнавядомага скрыпача ў Мінску

23.09.2010 18:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гідон Крэмер

7 і 8 кастрычніка ў рамках 5-га Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Дзяржфілармоніі (Незалежнасці, 50) выступіць сусветнавядомы скрыпач Гідон Крэмер. Народжаны ў Рызе ў 1944, Крэмер цяпер гастралюю па ўсім свеце са сваім калектывам маладых выканаўцаў «Крэмерата Балтыка».

— Акрамя таго, што ён адзін з самых гастралюючых і высокатэхнічных скрыпачоў у свеце, Крэмер займаецца прасоўваннем сучасных кампазітараў, — кажа беларускі піяніст і мастацкі кіраўнік фестывалю Расціслаў Крымер, — Менавіта ён адкрыў свету выкшталцоныя танга П’яцолы. У Мінску ж Крэмер наладзіць сусветную прэм’еру твору Палявой «Гольфстрым» для скрыпкі і віяланчэлі.

Гідон Крэмер — не толькі выбітны скрыпач, але і аўтар прачулых аўтабіяграфічных кніг і нават выканаўцы драматычных роляў (грае ў спектаклі «Быць Гідонам Крэмером»). У 2009 г. даваў у Ляйпцыгу канцэрт у падтрымку ўвязененага расійскага алігарха Міхаіла Хадаркоўскага.

7 кастрычніка Крэмер выступіць з іншым легендарным музыкам Юрыям Башметам у супольным канцэрце «Зоркі пакаленняў», а 8-га кастрычніка Крэмер падыміцца на сцэну са сваім камерным ансамблем «Крэмерата Балтыка». Квіткі на выступ «Крэмерата Балтыка» і Гідона Крэмера каштуюць ад 20 да 80 тыс. Пачатак а 19.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика