«Велічае горача душа мая Бога» — 30 верасня
28.09.2010 09:35
—
Новости Культуры
|
Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка. 30 верасня ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры Св. Язэпа пачынаецца новы цыкл духовых сустрэчаў. Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя «Беларускі кнігазбор», 2010) адбудзецца 30 верасняа 19:00. Грэка-каталіцкі цэнтр месціцца на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа). У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк і Ірына Багдановіч. Творы Казіміра Сваяка прагучаць у мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў. Арганізатарамі вечарыны з’яўляюцца грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сардэчна запрашаем. Падзяліцца навіной:
Zmicier Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка.
|
|