Чаму мужчыны не жэняцца?
01.10.2010 13:42
—
Новости Культуры
|
Даследаванні паказваюць, што ў мужчын мацней развітая логіка, а ў жанчын — інтуіцыя. 1. Мужчынамі мацней рухае матыў дасягнення поспеху і імкненне да лідэрства. Таму многія з мужчын трымаюцца выпрацаванага плана на жыццё.Магчыма, у бліжэйшыя яго планы ўваходзіла скончыць навучанне, крэдыт, знайсці высокааплатную працу, замацавацца на ёй і добра стартаваць у прафесійнай кар’еры. А перспектыва шыкоўнага свята ў раскошным антуражы і касцюмаў з іголачкі, мядовага месяца на рамантычным пляжы і радасці смачных вячэраў у хатнім зацішку вабіла іх менш, чым дзяўчыну. Такому мужчыну важна адчуць сябе ў першую чаргу зрэалізаваным чалавекам,здабыўцам, цвёрда стаяць на нагах, быць незалежным. І толькі на другім плане ў прыярытэтах — быць жанатым, г.зн. мець стабільны распарадак жыцця і стабільны сэкс. З часам такі мужчына «даспявае». Вось толькі гора яму і ягоным жанчынам, калі ён забывае: без сталай сямейнай апоры, без «пераключкі» ён у жыцці і кар’еры дасягне нашмат менш. 2. Некаторыя сацыёлагі мяркуюць, што ад прыроды ў мужчын і жанчынах закладзеныя розныя праграмы.Саміца шукае здаровага і надзейнага партнёра, з якім створыць пару, каб нарадзіць дзяцей і сустрэць старасць. А самец імкнецца падзяліцца сваім біялагічным матэрыялам (насеннем) з як мага большай колькасцю жанчын. Менавіта таму яму так важна адчуваць сябе незалежным, а шлюб яму можа ў гэтым перашкодзіць. Такі самец імкнецца «паспрабаваць» (некаторыя назавуць гэта: «перапсаваць») чым больш жанчын.Нават калі такі мужчына дзейнічае прыстойна, калі ён «пераменліва палігамны», жыве з рознымі жанчынамі па чарзе, а не адначасова, з такім мужчынам можа быць цяжка. Такі можа лічыць сябе ў праве хадзіць налева і ў шлюбе. А жанчыну гэта будзе раніць, і дзеці будуць балюча рэагаваць на вашы спрэчкі. Такія мужчыны часта аказваюцца няшчаснымі, самотнымі ў другой палове свайго жыцця. Але хто ж ведае наперад… Але бываюць і мужчыны, у якіх сацыяльнае пачуццё, пачуцце справядлівасці дастаткова моцныя, каб кантраляваць сэксуальныя матывы. Такі мужчына цалкам прадумана хоча нагуляцца, пакуль ён не звязаны прысягай шлюбу. А пасля завяжа. Вось так ён распланаваў сабе жыццё. Але бойся, калі ты для яго — прахадная фігура. Для яго гэта частка жыццёвага плану, для цябе можа быць драма. 3. Мужчына шукае «зорку», дасканалую жанчыну.Яна павінна адпавядаць сэксуальнаму ідэалу, закладзенаму ў яго прыродай. А да таго ж, яна не павінна быць дурною, быць дастойнай яго ў сваіх звычках, трапляць у ягоны лад жыцця. Але ідэальных людзей не бывае… Гэтая сяброўка легкадумная, у гэтай рана грудзі абвіслі… Такое «блакаванне» можа быць выкліканае складанай самаацэнкай мужчыны. З аднаго боку, у бацькоўскай сям’і яго моцна кахалі, бераглі і песцілі. І ён вырас талковым, сімпатычным і любімым. З другога боку, не ўсё маглі яму даць і ў ім развіць бацькі. Часам ён адчувае сваю недасканаласць: танцаваць ён не ўмее, на горных лыжах не коўзаецца, а на працы Сяргей «сячэ» нашмат лепш за яго. Ён хоча знайсці бездакорную жанчыну, каб падняць сваю самапавагу.Каб сябры падсвядома прызналі: о, ты найлепшы, ты заваяваў прыгажэйшую самку, чым мы. Ён хоча здабыць у выглядзе жонкі «люстэрка», у якім бы адлюстроўваўся ягоны ўласны бездакорны вобраз. 4. Мужчына занадта звязаны з мамай, з бацькамі.Бывае, яны займаюць шмат месца ў жыцці юнака і дарослага мужчыны. Ён жыве з бацькамі або часта бавіць у іх выходныя. Ён мае паўнавартую сям’ю і ўсё, што яна дае: цеплыню, камунікацыю, сардэчнасць. Ён дапамагае ім, а яны — яму. І так ёсць чалавек, які запытаецца: «Як ты там? У цябе ўсё добра?». Нашто ствараць другую сям’ю? Такому досыць сэксу «вахтавым метадам». Або яшчэ прасцейшы варыянт — проста «перадзёрнуць» вечарком.З часам сэкс вахтавым метадам ператвараецца ў звычку. Вось толькі бацькоўская сям’я не вечная, а што будзе пасля? Часам мужчына задумваецца пра гэта запозна. 5. Бывае і залішняя залежнасць ад мамы.Мамы, якая рабіла ўсё па прынцыпе «мама лепш ведае». Якая занадта апекавалася сынам, забяспечвала яго ад «а» да «я», вяла за сабой. Такіх бацькі не проста любяць, а ўвесь час непакояцца за іх, жывуць іх праблемамі і інтарэсамі. Дзіця робіцца для такіх бацькоў альфай і амегай. Такі мужчына вырастае з несвядомай бояззю, што калі ён дазволіць 6. Негатыўны досвед: няўдалы шлюб, непадзеленае каханне, падман ці здрада маглі параніць і адбіць жаданне ажаніцца. Гэта, здаецца, так банальна, але часта так яно і ёсць. 7. Пабытовыя цяжкасці, беднасць.Гэта, здараецца, стрымлівае мужчыну ад шлюбу. 8. Мужчына бывае проста сарамлівы ад прыроды.Яму ў маладосці і знаёміцца было няпроста — зрэшты, а каму гэта было напачатку проста? Ён дагэтуль саромеецца паказацца табе голы, у яго засталіся перажыткі юнацкіх комплексаў. Перайсці мяжу юнацтва, падпісаць шлюб — сур’ёзнае рашэнне для такога мужчыны. Не бойцеся сарамлівых. Як і маладосць, сарамлівасць — гэта загана, якая хутка мінае.З гадамі сарамлівасць найчасцей пераходзіць у такую высакародную рысу, як стрыманасць. Пасля 25 ці 30 гадоў такі мужчына робіцца гатовы для шлюбу. Як дзейнічаць дзяўчыне?Яна бачыць, што хлопец добры, і жыць разам было б добра. Трэба зразумець прычыну і знайсці на яе раду. Калі вы кахаеце, калі адчуваеце, што вам было б добра разам, не бойцеся праявіць настойлівасць. «Прызнаюся табе, я хачу шлюбу. Хачу бачыць цябе кожны вечар. Хачу, каб ты кахаў мяне без прэзерватыва. Хачу, каб ты быў накормлены кожны дзень.Я зразумела, што хачу быць для цябе. Хачу рабіць для цябе ўсё, каб табе было як найлепш. Прызнаюся табе, я хачу быць з табой усё жыццё». Не бойцеся, не саромейцеся сказаць гэта, калі вычуваеце: вы і ён будзеце добра жыць. Не бойцеся і браць на сябе пабытовы клопат. Часта гэта можа быць штуршком для мужчыны. Не думайце, што мужчына — гэта цынічны механізм, халодны як ягоная «Аўдзі». Ён цягнецца — свядома ці несвядома — да той, якая адорвае яго цяплом, якая хоча для яго жыць. Акрамя безнадзейных выпадкаў, мужчына таксама хоча ўрэшце стварыць сям’ю. Сям’я — гэта так добра. Добра і для вас, і для яго, і для вашых будучых дзяцей. Сям’я вартая высілкаў. А як вы думаеце, якія прычыны могуць быць яшчэ? Чаму мужчыны не гараць жаданнем ажаніцца? І як вы ці вашы сяброўкі вырашалі гэтую праблему? Падзяліцца навіной:
Сяргей Дашкевіч, псіхолаг Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынаў можа быць восем. Як даць ім рады? |
|