У Беларусі абароняць кулінарную спадчыну, каб не есці адны дранікі. 21.by

У Беларусі абароняць кулінарную спадчыну, каб не есці адны дранікі

01.10.2010 13:51 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Таварыстве аховы помнікаў і культуры з’явілася секцыя па абароне нацыянальнай кухні. Яе дзейнасць прадугледжвае кулінарныя фэсты, спецыяльныя курсы ў навучальных установах і заканадаўчыя ініцыятывы.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік секцыі гісторык Алесь Белы. Па яго словах, ужо цяпер мы рызыкуем страціць пэўныя нацыянальныя стравы. Напрыклад, бабку ці кіндзюк.

Белы: "Пакуль адбываліся спробы схапіцца за старыя савецкія брэнды кшталту гарэлкі "Сталічная" і шакаладу "Алёнка", суседзі метадычна засвойваюць не тое, што чужую ім, але агульную для Літвы, Польшчы і Беларусі кулінарную спадчыну. А мы хутка можам застацца з аднымі дранікамі".

Гісторык дадаў, што суседнія краіны ўжо імкнуцца даць пэўным стравам юрыдычны статус нацыянальных.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Таварыстве аховы помнікаў і культуры з’явілася секцыя па абароне нацыянальнай кухні. Яе дзейнасць прадугледжвае кулінарныя фэсты, спецыяльныя курсы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика