Нелітаратурныя жарсьці вакол літаратуры
07.10.2010 10:48
—
Новости Культуры
|
Напярэдадні прысуджэння Нобелеўскай прэміі піша Ян Максімюк. Ніякая іншая літаратурная прэмія не выклікае такіх жарсьцяў у сьвеце, як Нобэлеўская. Яна, так бы мовіць, набілітуе ня толькі асобу, якая атрымлівае з рук швэдзкага караля залаты мэдаль, дыплём і чэк на паўтара мільёна даляраў, але і літаратуру ды краіну, да якіх належыць прэміяваны пісьменьнік. Дый чытачам абсалютна неабыякава — належаць яны да краіны і літаратуры, прэміяванай Нобэлям, ці не. Калі мы кажам, што Беларусі важна было б займець нобэлеўскага ляўрэата ў галіне літаратуры, дык мы маем на ўвазе ня толькі паляпшэньне самаадчуваньня і фінансавай сытуацыі Георгія Марчука — калі верыць яму самому, шматгадовага прэтэндэнта на гэтую прэмію — але і ўзвышэньне беларускай літаратуры і мовы як такіх. Адчуваньне ў мяне такое, што ня менш за 90 адсоткаў людзей на сьвеце, якія цікавяцца літаратурай, пачулі б пры нагодзе ўручэньня Нобэлеўскай прэміі беларускаму пісьменьніку ўпершыню пра існаваньне беларускай літаратуры і мовы. Але за Нобэлеўскую прэмію змагаюцца ня толькі паасобныя краіны ды пісьменьнікі. Змагаюцца таксама кантынэнты. З гэтага і пачнем. «Занадта ізаляваная і недаінфармаваная» АмэрыкаУ кастрычніку 2008 году Горас Энгдаль, сталы сакратар Швэдзкай Каралеўскай акадэміі, якая прысуджае Нобэлеўскія прэміі за літаратуру, выклікаў магутны крык абурэньня ў ЗША, калі сказаў у інтэрвію аднаму сусьветнаму агенцтву, што ЗША «занадта ізаляваныя і недаінфармаваныя», каб адабраць у Эўропы пазыцыю «цэнтру літаратурнага сьвету». Энгдаль дадаў, што ЗША насамрэч «ня ўдзельнічаюць у вялікім дыялёгу літаратуры». Энгдаль адказваў на пытаньне, чаму чальцы Швэдзкай акадэміі даюць узнагароды толькі эўрапейскім пісьменьнікам, ігнаруючы амэрыканскіх. Апошнім амэрыканцам, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, была чарнаскурая пісьменьніца Тоні Морысан у 1993 годзе. А перад Морысан былі Ісак Башэвіс Сінгер у 1978 і Сол Бэлaў у 1976. Згаданае інтэрвію каштавала Энгдалю месца ў Швэдзкай акадэміі, у якой засядае 18 чалавек. Каб пісьменьніку атрымаць Нобэлеўскую прэмію, за яго кандыдатуру мусяць прагаласаваць як мінімум 10 швэдзкіх акадэмікаў. Пачынаючы з 1901 году, Нобэлеўская літаратурная прэмія была прысуджаная 106 пісьменьнікам. Эўрапейскія пісьменьнікі ў гэтай групе складаюць прыблізна 80 адсоткаў (дакладна гэты адсотак вылічыць цяжкавата, паколькі былі ляўрэаты, якія нарадзіліся ў Эўропе, але пераехалі на іншы кантынэнт — як, прыкладам, Паводле тэстамэнту заснавальніка прэміі, Альфрэда Нобэля, трэба прэміяваць таго пісьменьніка, den som inom litteraturen har producerat det utmarktaste i idealisk riktning (які ў літаратуры стварыў найбольш вартае ўвагі ў ідэальным/ідэалістычным кірунку). Я не бяруся тлумачыць розьніцу паміж «ідэальным» і «ідэалістычным», але ўсе мы, канешне, адчуваем, што нейкая істотная розьніца тут ёсьць. Ды вось швэды на гэтыя дзьве розьніцы маюць толькі адно слова — idealisk. Калі верыць знаўцам праблематыкі, зьвязанай з Нобэлеўскай прэміяй, гэтая цьмяная фармулёўка у самым пачатку настолькі канфузіла швэдзкіх акадэмікаў, што яны абмінулі кучу пісьменьнікаў, вартых прэміі за амаль «ідэальныя» творы, якія аднак падаваліся недастаткова «ідэалістычнымі». Кажуць, нібыта ахвярамі гэтай цьмянай фармулёўкі сталі Джэймс Джойс, Генрык Ібсэн, Леў Талстой, Генры Джэймс. То бок, яны нібыта былі занадта «матэрыялістычнымі» для нобэлеўскага журы. Швэды даюць пераважна швэдам і іншым скандынавам?Крытыкі прысуджэньня Нобэлеўскай літаратурнай прэміі зьвяртаюць увагу на непрапарцыйны ўдзел швэдаў і іншых скандынаваў сярод ляўрэатаў. Прэмію атрымалі сем швэдаў, трое датчанаў, трое нарвэжцаў, адзін ісьляндзец, адзін фін. Каму сёньня нешта гавораць такія імёны як фон Гейдэнстам, Карльфэльдт, Пантапідан або Г’елеруп? У 1974 прэмію атрымалі два швэдзкія пісьменьнікі, Эйвінд Юнсан і Гары Марцінсан. У мяне ёсьць кніжкі гэтых дзядзькоў, і я асабіста лічу іх першакляснымі пісьменьнікамі. Але, так бы мовіць, швэдзкая пэрвэрсія была ў тым, што абодва гэтыя дзядзькі былі ў тым годзе членамі Швэдзкай акадэміі і, у прынцыпе, самі сабе прысуджалі гэтую прэмію. У гэтым самым годзе, калі верыць Вікіпэдыі, кандыдатамі на прэмію былі Грэм Грын і Ўладзімір Набокаў, пісьменьнікі сусьветнага фармату, якія гэтай прэміі так і не атрымалі. Вось гэтага швэдам і ня хочацца прабачыць… Палітычныя падтэкстыКажуць яшчэ, нібыта Леў Талстой і Антон Чэхаў не атрымалі прэміі, бо швэды на той час вельмі не любілі расейцаў. Талстога вылучалі двойчы, у 1901 і 1902. У 1902 гэты вялікі расейскі пісьменьнік пракамэнтаваў сваю кандыдатуру ў такім сэнсе, што бяз прэміі яму лепш, бо калі б ён яе атрымаў, яму трэба было б нешта рабіць з грашмі, якія ён лічыць крыніцай усялякага зла. А Карэл Чапэк не атрымаў Нобэлеўскай прэміі за свой раман «Вайна з салямандрамі» (1936), бо нібыта швэды не хацелі нэрваваць Адольфа Гітлера і яго рэжыму, якія чэскі пісьменьнік адлюстраваў у гэтай Хорхэ Луісу Борхэсу, якога вылучалі на прэмію некалькі разоў, не прысудзілі Нобэля нібыта Зь іншага боку, прэмію атрымалі Замала жанчын, замала паэтаў, замала афрыканцаў і арабаў… На 106 нобэлеўскіх літаратурных ляўрэатаў прыпадае толькі 12 жанчын. Наогул, Нобэля даюць празаікам і драматургам, а не паэтам. Апошні раз уганаравалі паэзію ў 1996, калі Нобэля атрымала Віслава Шымборска з Польшчы. Нобэля атрымалі толькі лічаныя пісьменьнікі з Афрыкі і з арабскага сьвету. Калі б Швэдзкая Каралеўская акадэмія сёлета захацела неяк выраўнаць гэты дысбалянс, дык найбольшыя шанцы атрымаць прэмію мела б паэтка з Афрыкі, якая піша У букмэкераў, якія штогод прымаюць заклады адносна таго, хто атрымае літаратурнага Нобэля, ёсьць свой ранжыр. У гэтым годзе найвышэй у гэтай табліцы стаяць Кормак Маккарты (ЗША), Нгугі Ва Тхіёнга (Кенія), Харукі Муракамі (Японія), Пэтэр Надаш (Вугоршчына), Ко Ун (Карэя), Адуніс (Сырыя)… Я ведаю адно — хто б зь іх ні атрымаў гэтую прэмію, я напэўна куплю яго/яе кніжку,калі яна зьявіцца ў кнігарні «Palac knih Luxor» у Празе. Ці прачытаю — гэта надвое бабка варажыла.Вось у мяне дома на паліцы стаяць пяць раманаў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні прысуджэння Нобелеўскай прэміі піша Ян Максімюк. |
|