Ёсць толькi iмгненне. Гербарый часу
07.10.2010 10:51
—
Новости Культуры
|
12 кастрычніка у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавой выставы “Гербарый часу”.
У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі маладых мастакоў - Таццяны Казанцавай, Ірыны Ясюкайць-Дударавай, Таццяны Грыневіч і Соф`і Піскун. Таццяна Казанцава скончыла Беларускі ліцэй пры БДАМ у 1997 годзе і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2003 годзе. Ірына Ясюкайць-Дударава скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава у 2000 годзе і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2009 годзе. Стыпендыят Спецыяльнага фонда прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Таццяна Грыневіч скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава у 1999 годзе і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2005 годзе. Соф`я Піскун скончыла Рэспубліканскую школу-коледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка у 2000 годзе і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2006 годзе.
Выстава будзе працаваць да 30 кастрычніка 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiртуальная фотовыстава.
|
|