Да 100-годдзя Сталыпінскай рэформы
13.10.2010 12:15
—
Новости Культуры
|
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Іркуцку: «100-годдзе Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле». Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 16—18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле. Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты. Акрамя пленарнага пасяджэння і работы круглага стала, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць песні беларускіх перасяленцаў. Таксама для гасцей Іркуцка адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал. У рамках канферэнцыі будзе праведзены Конкурс для студэнтаў па тэме Канферэнцыі. Па выніках конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку. Таксама пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі. Праграма канферэнцыі і падрабязнасці тут. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Іркуцку: «100-годдзе Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле».
|
|