Лістком ці сняжком? Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае двунадзесятае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы
14.10.2010
—
Новости Культуры
|
Гэта свята прысвечана Багародзіцы, якая з’явілася ў 910 г. у Канстанцінопалі Блажэннаму Андрэю і яго вучню Епіфану. Па легендзе, Дзева Марыя трымала над малельнікамі белае пакрывала і малілася пра выратаванне свету. У народным уяўленні з Пакровамі звязаны самыя розныя прыкметы гэтага восеньскага часу. Казалі, што на Пакровы зіма “закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, пасля гэтага дня і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў”. З Пакроваў пачыналася зімоўка скаціны ў хляве. Пчаляры прыкмячалі: калі дажджлівы дзень — на наступны год пчолы збяруць багата мёду. Гэта была вясельная пара. Хлопцы прыглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні варажылі на замужжа: набіралі ў фартух апалае лісце і вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта свята прысвечана Багародзіцы, якая з’явілася ў 910 г. у Канстанцінопалі Блажэннаму Андрэю і яго вучню Епіфану. Па легендзе, Дзева Марыя трымала над...
|
|