У Івянцы прайшоў першы творчы кірмаш. 21.by

У Івянцы прайшоў першы творчы кірмаш

18.10.2010 10:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы Івянецкі творчы кірмаш (Валожынскі раён) прайшоў у Мінскай вобласці 16 кастрычніка. У свяце ўзяло ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек.

Мерапрыемства было арганізавана СП «Іўкон ААТ» і мясцовым музеем традыцыйнай культуры. Мэты кірмашу арганізатары вызначылі як 

спробу адраджэння класічных кірмашовых звычаяў вядомага сваімі рамеснымі і патрыятычнымі традыцыямі мястэчка — своеасаблівай сталіцы Налібоцкай пушчы.

Свята праводзілася ў старажытнай сядзібе Пятра Драгунцава, у маляўнічым месцы над Волмай.

Мерапрыемства пачалося з асвячэння адноўленай капліцы Божай Міласэрнасці.

На кірмашы былі прадстаўлены вырабы мясцовых майстроў з гліны, жалеза, дрэва, лазы, саломкі, а таксама кулінарныя стравы. Народныя ўмельцы праводзілі майстар-класы па ткацтве, кавальскай справе, ганчарстве.

Ахвотныя маглі ўзяць удзел у стварэнні фрэсак з выявамі Івянца і яго ваколіц, павучыцца танцам, знайсці жаніха ці нявесту на кірмашы знаёмстваў, дазнацца пра лёс у варажбітак на коле. У карчме адбылася дэгустацыя прадукцыі «Іўкона». Бясплатным гарачым харчаваннем удзельнікаў свята забяспечыла палявая кухня вайсковай часці.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства было арганізавана СП «Іўкон ААТ» і мясцовым музеем традыцыйнай культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика