Шатэрнік: . 21.by

Шатэрнік:

18.10.2010 10:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 кастрычніка свой сямідзясяты дзень народзінаў адсьвяткаваў скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік.

Аўтар помнікаў Рагнедзе, Усяславу Чарадзею, Тадэвушу Касьцюшку ды многім іншым выбітным беларускім асобам марыць убачыць у цэнтры сталіцы галоўны твор свайго жыцьця — скульптурную кампазыцыю, якая адлюструе шлях народа да сваёй незалежнасьці.

Алесь Шатэрнік — асоба са шматгранным талентам, зазначае старшыня мастакоўскай суполкі «Пагоня» Алесь Марачкін.

Мой сябра Алесь Шатэрнік — чалавек унівэрсальны. Яму падуладная ня толькі скульптура, але і жывапіс. Гэтыя творы даволі цікавыя і маюць у гледача посьпех, таму што гэта такі нэаімпрэсіянізм. Ну, а па-другое, ён пачаў пісаць вершы, і вершы такія арыгінальныя».

Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Сяржук Цімохаў дадае:

«Алесь Шатэрнік — гэта найперш надзвычай цікавая асоба, вельмі высокага ўзроўню мастак і скульптар, які заўсёды можа адгукнуцца на нейкую прапанову, якая датычыць нашай гістарычнай спадчыны, нашай гісторыі. Самыя найлепшыя ўражаньні ад гэтай асобы і самыя шчырыя віншаваньні».

Мастацтвазнаўца Тацяна Гаранская падкрэсьлівае глыбінную нацыянальную адметнасьць творчасьці Алеся Шатэрніка.

«Ён адзін зь нямногіх беларускіх творцаў, якія на працягу свайго жыцьця ніколі і ніяк ня здраджвалі беларускасьці. Ён ня проста ствараў вобразы беларускіх выдатных асобаў, гістарычных і сучасных дзеячаў культуры, а ён заўжды кожным сваім вобразам гарэў, калі ствараў яго. Таму яго творы заўжды кранаюць сэрца, кранаюць душу. Ён першы стварыў манумэнтальны скульптурны вобраз Рагнеды, які меркавалася ўсталяваць у Заслаўі ў дні тысячагодзьдзя горада».

Помнік Рагнедзе, як і мэмарыяльныя шыльды для будынкаў, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка і дзе працавала першая навуковая ўстанова краіны — Інбелкульт, як і Звон Свабоды і шмат якія іншыя творы Алеся Шатэрніка, зробленыя ў першай палове 90-х, сумуюць у майстэрні мастака. Цяперашняя ўлада не дае дазволу ўсталяваць іх там, куды яны прызначаліся. Але спадар Шатэрнік марыць убачыць іх у культурным ляндшафце краіны, як і той твор, у якім зьбіраецца адлюстраваць гістарычны шлях народа да незалежнасьці.

«Беларусі не хапае такога манумэнта пра нашу незалежнасьць».

Падзяліцца навіной: 
Валянціна Аксак, Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 кастрычніка слынны скульптар адсвяткаваў 70 годдзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика