Беларускі рэжысёр запрошаны на фестываль у Нідэрланды. 21.by

Беларускі рэжысёр запрошаны на фестываль у Нідэрланды

20.10.2010 13:43 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Куціла прадставіць сваю стужку «Днюка» на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме.

— Назва сышла з вуснаў саміх герояў. Эквіваленту слову «днюка» ні ў воднай мове няма. Нават у беларускай цяжка растлумачыць гэты мясцовы дыялект. Яго можна зразумець як «пражыванне», «быццё», але з адценнем маруднасці і нібы абыякавасці, дзе галоўнае — пражыць дзень. Таму і ў англійскім варыянце фільм называецца «Забіць дзень», — распавядае рэжысёр Андрэй Куціла.

Фільм быў зняты для тэлекагада «Белсат». У ім распавядаецца аб узаемаадносінах немаладых жанчыны і мужчыны ў палескай вёсцы Лышча. Сп. Пуціла паспрабаваў акцэнтаваць увагу на беларускім фальклоры і чалавечых адносінах.

«Гэта жаданне ў цяжкасцях быту, сварках і лаянках разглядзець гарманічныя адносіны паміж чалавекам і прыродай, мужчынам і жанчынай».

На яго думку, гэта тое, чым можна зацікавіць гледача ў Нідэрландах.

У чэрвені фільм «Днюка» атрымаў ўзнагароду на Міжнародным фестывалі рэгіянальных тэлевізіяў у Кошыцэ (Славакія), а ў жніўні стаў найлепшым дакументальным фільмам на Міжнародным кінафестывалі незалежнага кіно ў Львове (Украіна).

Амстэрдамскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно пройдзе 17-28 лістапада.
Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Куціла прадставіць сваю стужку «Днюка».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика