Культурная спадчына. 21.by

Культурная спадчына

21.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інстытут культуры Беларусі ў бліжэйшы час зоймецца распрацоўкай праекта праграмы “Беларусы ў свеце”
Ініцыятарам стварэння ўстановы выступіла Міністэрства культуры Беларусі. Урад краіны прыняў адпаведнае рашэнне. Прыярытэты ў дзейнасці Інстытута — навукова-метадалагічнае, прагнозна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці ўсёй сферы культуры і мастацтва краіны, а таксама павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў культуры і мастацтва. Інстытут пачынае працаваць ужо сёлета.
У Міністэрстве культуры патлумачылі: ІКБ ствараецца на базе цяперашняга Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, які выходзіць са складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У ліку галоўных мэтаў дзейнасці Інстытута — шырокая прэзентацыя айчыннай культуры і мастацтва за мяжой, а таксама актывізацыя супрацоўніцтва з беларусамі замежжа, у тым ліку з грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. У бліжэйшы час Інстытут зоймецца распрацоўкай праекта праграмы “Беларусы ў свеце”.
Яшчэ адзін кірунак работы новага Інстытута — забеспячэнне дзейнасці Камісіі пры Савеце Міністраў Беларусі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот нацыянальных культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, а таксама пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Для гэтага плануецца стварыць адпаведны аддзел Інстытута.
У структуру ўстановы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі” будзе ўключаны Цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў Універсітэта культуры і мастацтваў. Як лічаць спецыялісты, стварэнне такога комплекснага, гэта значыць навукова-метадычнага, інфармацыйна-аналітычнага, прагнознага і практычнага цэнтра развіцця культуры Беларусі — гэта небходная ўмова для таго, каб забяспечыць сістэмнае, эфектыўнае развіццё сферы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інстытут культуры Беларусі ў бліжэйшы час зоймецца распрацоўкай праекта праграмы “Беларусы ў свеце”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика