Алесь Мара. Час пакаяння
26.10.2010 13:39
—
Новости Культуры
|
Алесь Мара Час пакаяння ...Сысу пазычаў грошы на пітво? (З каментару на сайце «Свабоды») Сысу ты грошы даваў на гарэлку? Плаціў за вершы якою меркай? Пытанне рубам... Б’е напавал. І ты, Брут, — разам з ім «вупіваў»? І ты, і ён — забівалі паэта... Маўчу... Няпросты адказ на гэта. Маё ты хочаш пачуць прызнанне. Адказ такі — якое пытанне. І я скажу за сябе і за тых. Не шкадаваў я сваіх залатых.
*** Да Дому свайго літа-та-та-таратара Ішлі паэты з напоўненай тарай. Ў кішэні даляр, «заяц», марка і літа. Па поўнай, па венчык было ўсім наліта, І ў кожнага свой быў наседжаны столік. Галоўны сярод іх з Гарошкава Толік Рукалісь з паэтам мастак і артыст. Касіў пад сваіх у куточку «гэбіст». Калі ж у кагосьці пустая кішэнь, Не выганялі... Не гналі ў каршэнь. Народу, што вулей у гэткае залі, Чуваліся дома — не як на вакзале. Было — як сплыло... ўжо не вернеш ніяк. Заходзілі зрэдку Кулік і Пазьняк. Ах, як мы сядзелі!... пяялі... гудзелі. Здавалась — нязломкі... й дзяўчаты у целе. Як хуценька, хутка дзянькі праляцелі. А ты ўсё пытаеш... ты грошы даваў? Ды, каб жа на тое... каб гэта я знаў. Я б міма кілішка яму наліваў. А корак з бутэлькі у сэрца цаляе. Старая з касою ў начоўках люляе. І з цмокам зялёным прайграны двубой. Я быў... сядзеў поруч, чамусь не з табой. А ён як ваўчо... як паранены звер. Давай пашкадуем... паплачам цяпер. Упоцемках йшлі неяк крыва дахаты. «Ён сам вінаваты, ён сам вінаваты» Па таленце жыў і па таленце піў. З ягоных «сяброў» нехта цешыўся, кпіў... «Ужо не ўзляціць, не падымецца вышай. Капец... Нічагуткі цяпер не напіша». І з бара выводзяць п’янога кліента. Ты за-да-ва-лё-ны... няма канкурэнта. Даваў, прызнаюся, яму на пітво... Пакаюся... грэшны. А ты? гэта... во... Дзе быў? Што рабіў? Мо, забыўся нагладка? Так. Я вінаваты... мне скрушна і гадка... Не сквапны. Даваў яму лішнюю сотку. Не аб сцяну ж галавой тую котку. Закопвалі талент глыбока... глыбока. Ды выйшла не так... усё вылезла бокам. Яно — як расточак зялёны праб’ецца, Нікуды, нішто проста так не дзяецца. Пасеяна зерне... не страчаны плён. «Вянок» у Максіма... у Толіка — «Лён».
*** Так цесна... задушна... якое халеры? Куды ні кінь вокам — усюды Сальеры. Зайздроснікі... хціўцы. І кожны з нас хлус. Рассыпаны звёны... такі беларус. Пігмеям далёка расці да Калоса. На гэткіх глядзяць скасавурана, коса, І я сярод іх у аблуднай гаморы. За ўсім назіраў чалавечак з «канторы». Кроў з раны смакталі і рэзалі жылы. Пасля на магілу цвяты палажылі.
*** О, край мой! О, людзі! якія пакуты Таму, хто прад вамі аголенаскуты. Хто вольны — як вецер, нявольнік свабоды. Як вы не шукае выгоды і броды. О, людзі!.. паплечнікі, родныя брацця. Не шлю на сябе і на вас я пракляцця. Не б’ю у званы... не крычу ў паняверцы, А ціха шапчу... вы паверце, паверце... За ім паэт будзе, паэта не біце, Любіце сябе і яго вы любіце. Барсукі — Мінск, 2010 Падзяліцца навіной:
Алесь Мара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь МараЧас пакаяння ...Сысу пазычаў грошы на пітво? (З каментару на сайце «Свабоды»)Сысу ты грошы даваў н... |
|