Уніфікацыя літургічнай тэрміналогіі: праваслаўныя не хочуць, і каталікі таксама. 21.by

Уніфікацыя літургічнай тэрміналогіі: праваслаўныя не хочуць, і каталікі таксама

26.10.2010 13:39 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Круглы стол перакладчыкаў біблійных і літургічных тэкстаў: цікава, але бясплённа.

«Шмат традыцый — адна мова». Пад такім дэвізам у Грэка-каталіцкім цэнтры ў Менску адбылася сустрэча святароў, філолагаў, гісторыкаў, перакладчыкаў.

Галоўнай задачай круглага стала было сабраць разам людзей, якія займаюцца пытаннямі перакладу біблійных і літургічных тэкстаў на беларускую мову.

Праблема ў тым, што

праваслаўныя тое здзяйсняюць асобна (і няспешліва), рыма-каталікі — асобна, пратэстанты — сабе, а грэка-каталікі даўно такі пераклад здзейснілі. Тое было подзвігам айца Аляксандра Надсана,

апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў замежжа, у часе прыезду якога ў Беларусь і была арганізаваная сустрэча.

Пераклад Бібліі на старабеларускую мову пачаў Скарына яшчэ ў XVI стагоддзі. Але на новабеларускую мову агульнапрынятага перакладу пакуль няма.

Перакладалі яе Антон Луцкевіч і пратэстант Лукаш Дзекуць-Малей, пасля — Янка Станкевіч (ягоны пераклад зроблены адмысловым, высокім, архаічным стылем), яшчэ пасля, часткамі, — айцец Уладзіслаў Чарняўскі. Нарэшце з"явіўся вельмі ясны для сучаснага чытача пераклад Васіля Сёмухі. Дарэчы, апошні разышоўся вялікім для Беларусі 10-тысячным накладам. Але... І апошні праваслаўная і каталіцкая іерархіі не прызнаюць, бо яго рабіў не царкоўны дзеяч, не манах.

Да таго ж, даточваецца метадалагічны аргумент: і Станкевіч, і Сёмуха, і Луцкевіч пры перакладзе выкарыстоўвалі арыгінальныя мовы ці падрадкоўнікі і тлумачальнікі з іх (грэцкая, габрэйская, арамейская), але не былі дасканалымі знаўцамі або зусім не ведалі.

Розначытанні існуюць ва ўсіх перакладах, розняцца і літургічныя тэрміны.

Каталікі моляцца Езусу, грэка-каталікі — Ісусу, праваслаўныя — Іісусу. Каталікі святкуюць Нараджэнне Хрыстова, праваслаўныя — Ражджаство.

І гэта толькі самыя агульныя прыклады. Між тым ёсць і шмат драбнейшых тэрмінаў. Усё гэта не спрыяе нацыянальнаму адзінству.

Удзельніца сустрэчы, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая адзначае, што ў нас пабольшала кваліфікаваных спецыялістаў. На круглым стале сабралася больш за 40 чалавек: як царкоўных, так і свецкіх. Сярод іх былі прафесар Іван Чарота, паэт Юрась Пацюпа, старшыня Біблійнага таварыства Герман Родаў. Гаворка была цікавай, часам захапляльнай. Але...

Кіраўнік Біблійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы а. Сяргей Гардун заявіў: нас задавальняе тое, што ёсць. Амаль тое самае, толькі ў мякчэйшых выразах, на наступны дзень выказаў рыма-каталіцкі біскуп Антоні Дзям’янка.

А гэта азначае, што ні Праваслаўная, ні Каталіцкая цэрквы не прагнуць выпрацоўкі адзінага варыянта тэрміналогіі, лічачы свой канон адзіна слушным.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай, Кастусь Матушыч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Круглы стол перакладчыкаў біблійных і літургічных тэкстаў: цікава, але бясплённа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика