Дэманічны экран (нямое кіно, жывая музыка)
26.10.2010 15:58
—
Новости Культуры
|
28–31 кастрычніка праект Cinemascope пры падтрымцы пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе праграму «Дэманічны экран», прысвечаную шэдэўрам класічнага нямога кіно. «Лялька» (1919) Эрнста Любіча, «Насферату: сімфонія жаху» (1921) і «Апошні чалавек» (1924) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, а таксама «Шпіёны» (1928) Фрыца Ланга будуць паказаныя на вялікім экране кінатэатра «Перамога» ў суправаджэнні жывой музыкі. Праграма прымеркаваная да выхаду першага расійскага выдання кнігі Лотэ Айснер «Дэманічны экран», без якой немагчыма ўявіць гісторыю нямога кіно часоў Веймарскай рэспублікі. Прэзентацыя кнігі, якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве Rosebud Publishing, адбудзецца ў межах праграмы. 28 кастрычніка, 19.00 Прэзентацыя кнігі Лотэ Айснер «Дэманічны экран» Знакамітая праца, якая належыць пяру самога ўплывовага нямецкага кінакрытыка, расказвае пра творчыя пошукі ў нямецкім кіно АПОШНІ ЧАЛАВЕК | Der letzte Mann Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау У ролях: Эміль Янінгс, Малі Дэльшафт, Макс Хілер, Эмілі Курц Германія | 1924 | 91 хв. «Апошні чалавек» — бадай, найбольш яркі прыклад такога напрамку ў нямецкім кіно Сцэнар Карла Маера расказвае пра пажылога швейцара (бліскуча сыгранага Эмілем Янінгсам), сэнс усяго жыцця якога — праца швейцарам і ўладанне фірмовай ліўрэяй — аднойчы руйнуецца праз нязначную правіну, якая прывяла героя на пасаду прыбіральніка. Не ў сілах перанесці прыніжэнне, і, галоўнае, страту любімай ліўрэі, ён ідзе на злачынства. «Апошні чалавек» зацвердзіў рэпутацыю Фрыдрыха Вільгельма Мурнау як аднаго з самых выдатных рэжысёраў нямога кіно. Канчаткова адмовіўшыся ад прамежкавых цітраў і не страціўшы пры гэтым яснасці сюжэту або значнасці дзеяння, Мурнау дасягнуў вяршыні візуальнага майстэрства. Сапраўднай вяхой у развіцці кінамовы стала і выкарыстанне «суб’ектыўнай камеры», што шмат у чым апярэдзіла «новую хвалю» Музычнае суправаджэнне — гурт «Князь Мышкін». 29 кастрычніка, 19.00 ШПІЁНЫ | Spione Рэжысёр: Фрыц Ланг У ролях: Рудольф Германія | 1928 | 145 хв. Перадапошні нямы фільм Фрыца Ланга «Шпіёны», які спалучае вядомую жарсць рэжысёра да дбайнай дэталізацыі з моцным сюжэтам і віртуозным мантажом, уяўляе сабой ідэальны ўзор шпіёнскага трылера. У пагоні за дзяржаўнай таямніцай міжнародная шпіёнская сетка, якую ўзначальвае Хайгі (Рудольф Кутні камень жанру, «Шпіёны» і больш чым праз 80 гадоў з моманту выхаду на экраны дзівяць навізной і арыгінальнасцю. Спрадусаваны ўласнай кампаніяй Ланга і зняты паводле сцэнару, напісанага рэжысёрам у суаўтарстве з жонкай Тэа фон Гарбау (гэтак жа, як «М» і «Метраполіс»), гэты фільм з’яўляецца «дзядулем дзясяткаў інтрыганцкіх эпікаў. Строгая прастата робіць яго самым надзённым з іх». (Эліят Стэйн, Village Voice). Музычнае суправаджэнне — гурт «Рацыянальная дыета». 30 кастрычніка, 19.00 ЛЯЛЬКІ | Die Puppe Рэжысёр: Эрнст Любіч У ролях: Осі Асвальда, Херман Тыміг, Макс Кронерт, Віктар Янсан, Жазэфін Дара Германія | 1919 | 64 хв. «Чатыры пацешных акты з лялечнай скрынкі» — такімі цітрамі адкрываецца эксцэнтрычная камедыя Эрнста Любіча «Лялькі». У аснову сцэнару карціны, напісанага Любічам у суаўтарстве з Хансам Крэлі, легло лібрэта Барон Шантэрэль, баючыся, што яго высакародны род перапыніцца, жадае ажаніць пляменніка Ланселота і абвяшчае конкурс нявест сярод мясцовых прыгажунь. Аднак небарака Ланселот не вельмі рады гэтай падзеі. Ён пабойваецца жанчын і шукае схову ў манастыры, дзе манахі вырашаюць разнастаіць яго жыццё з дапамогай завадной лялькі… Упершыню ў гісторыі кіно менавіта Любіч падышоў да выяўлення гамункула, які жахае добрую палову чалавецтва, з гумарам. Ужо ў гэтай ранняй рэжысёрскай працы, свайго роду камедыйным аналагу «Кабінета доктара Калігары», адчуваецца непераўзыдзеная кінематаграфічная чароўнасць — тое, што Галівуд пазней назаве Lubitsch Touch. Музычнае суправаджэнне — група «Mouches a l’orange». 31 кастрычніка, 19.00 Насферату: сімфонія жаху | Nosferatu, eine Symphonie des Grauens Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах Германія | 1922 | 93 хв. Першая, вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм «Насферату: сімфонія жаху» справядліва лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне з дапамогай трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау ўзнавіў чароўную і страшную атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана незпаваротна змяніць ход гісторыі кіно. Па абавязку службы агент па нерухомасці Томас Хутэр (Густаў фон Вангенхайм) пакідае родны Брэмен і выпраўляецца ў Трансільванію, каб улагодзіць фармальнасці з графам Орлакам (Макс Шрэк), якія выказаў жаданне набыць дом у горадзе. Па дарозе Хутэру адкрываецца страшная таямніца графа і тых месцаў, у якія ён кіруецца… Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рэмейкаў мноства рэжысёраў — ад Вернэра Херцага («Насферату, прывід ночы») да Абеля Ферары («Кароль Музычнае суправаджэнне — Улад Бубен. Кінатэатр «Перамога», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20; Тэлефон для даведак: Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28–31 кастрычніка праект Cinemascope пры падтрымцы пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе праграму «Дэманічны экран», прысвечаную шэдэўрам... |
|