У Мінску адкрылася выстава цацак «Аксамітны трусік» + фота. 21.by

У Мінску адкрылася выстава цацак «Аксамітны трусік» + фота

26.10.2010 16:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 кастрычніка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі «Дом-музей І з’езда РСДРП» у Мінску адкрылася выстава цацак «Аксамітны трусік», якія створаны аматарамі рукадзелля.

Больш як паўсотні сем’яў мінчан узялі ўдзел у фарміраванні экспазіцыі, падзяліўшыся зробленымі сваімі рукамі дзіцячымі цацкамі.

Выстава арганізавана пры ўдзеле Сямейнага цэнтра Юліі Гусакоўскай-Старавойтавай. Экспанаты выставы — самыя разнастайныя: ад плюшавых жывёлінак да развіццёвых комплексаў. Наведвальнікі могуць пераканацца, што любую цацку для дзіця можна стварыць самастойна, уклаўшы ў яе сваю любоў і вынаходлівасць. Для бацькоў пройдуць адкрытыя майстар-класы па стварэнні аплікацый, пальчаткавых і вязаных цацак, вырабаў з лямца і фетру, з прыродных матэрыялаў. Акрамя таго адбудуцца круглыя сталы, на якіх маладыя таты і мамы змогуць абмеркаваць хвалюючыя пытанні і пагутарыць па інтарэсах, а дзяцей чакаюць займальныя развіццёвыя заняткі.

Выстава працуе да 12 лістапада.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як паўсотні сем’яў мінчан узялі ўдзел у фарміраванні экспазіцыі, падзяліўшыся зробленымі сваімі рукамі дзіцячымі цацкамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика