Цалавацца ненацалавацца!
26.10.2010 16:59
—
Новости Культуры
|
2. Самы масавы пацалунак свету адбыўся 1 верасня 2008 года ў горадзе Тузла ў Босніі, калі зліліся вуснамі 6980 пар. 3. Самы масавы пацалунак паблізу Беларусі быў зафіксаваны ва украінскім Луганску 14 лютага 2002 г., пры гэтым цалаваліся 2745 чалавек. 4. Амерыканскія навукоўцы лічаць, што пацалунак з’яўляецца добрай прафілактыкай для нашага імунітэту, паколькі дзякуючы яму людзі абменьваюцца бактэрыямі. Іх не настолькі шмат, каб заразіць партнёра 5. Паводле высноваў медыкаў, пацалунак працягласцю не менш за 3 хвіліны дастаўляе задавальненне, пачашчае пульс і з’яўляецца выдатнай прафілактыкай вегетосасудзістай дыстаніі. 6. Калі раніцай вы падарыце партнёру тры кароткачасовых пацалункі, прыкладна па 30 секунд кожны, лічыце, што добры настрой, насычэнне мозгу кіслародам для актыўнай разумовай дзейнасці і абарона скуры ад маршчын вам забяспечаны. 7. Гарачыя працяглыя пацалункі дапамогуць спаліць 150 калорый, пры гэтым задзейнічана 29 асобных мускулаў, гэтак жа, як і пры забегу на 1 кіламетр. 8. У 1990 годзе прафесар Тоні Плантам з Пітсбургскага універсітэта ў Амерыцы даказаў, што каманду да палавога паспявання дае мозг, але толькі тады, калі ў адзін з яго аддзелаў, гіпаталамус, паступае адмысловы бялок, які выпрацоўваецца дзякуючы гену Кисва. У перакладзе з ангельскай «kiss» азначае пацалунак. Такім чынам, хутчэй сталеюць тыя падлеткі, якія раней пачынаюць цалавацца. 9. Гэты працэс адбываецца і ў сталым узросце, таму ў сямейных пар, якія цалуюцца 10 раз у дзень, працягласць актыўнага сэксуальнага жыцця павялічваецца на 5 гадоў. Адсюль выснова: чым больш вы цалуецеся, тым лепш для вашага здароўя! Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікавосткі аб пацалунках. |
|