Выстава
26.10.2010 23:06
—
Новости Культуры
|
Экспазіцыя «Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі — выхадцы з Беларусі» адкрылася ў выстаўнай зале Брэсцкага абласнога Яна распавядае пра 18 габрэяў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва. Сярод іх — прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін, палітычныя лідэры, дзеячы навукі і мастацтва. Тры чалавекі — ураджэнцы Брэсцкай вобласці. На выставе прадстаўленыя біяграфіі, дакументы, фатаграфіі. «Такіх прадстаўнікоў нашай нацыі значна больш. Мы спыніліся на васемнаццаці толькі зыходзячы з сімвалічнага значэння гэтай лічбы ў юдаізме. Яна пазначае жыццё», — адзначыў у сваім выступе амбасадар Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра. Выстава будзе працаваць па 6 лістапада.
|
|