Лаура Багдановіча. Чаму прыгажуня Ганна Какуева не раздзяліла кахання з паэтам, але ўсё жыццё захоўвала яго зборнік?. 21.by

Лаура Багдановіча. Чаму прыгажуня Ганна Какуева не раздзяліла кахання з паэтам, але ўсё жыццё захоўвала яго зборнік?

27.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Лаура Багдановіча.
Чаму прыгажуня Ганна Какуева не раздзяліла кахання з паэтам, але ўсё жыццё захоўвала яго зборнік?

Ён. Яна. Выпадковая сустрэча. Адчайнае каханне. Расстанне. Усё гэта падобна на банальную гісторыю, прачытаную ў бульварнай кніжцы ці падгледжаную ў замежным кінасерыяле. Калі не ведаць, што ён — беларускі паэт Максім Багдановіч. А яна — адзінае моцнае каханне, якое ўдалося спазнаць хлопцу, пакуль ён не згас, як свечка на ветры.Максім вучыўся ў апошніх класах гімназіі, калі пазнаёміўся з сям’ёй свайго аднакласніка Рафаіла Какуева. Перажыўшы некалькі страт: маці, сястры, братоў, мачыхі, Багдановіч хутка зблізіўся з маладымі Какуевымі. Рафаіл, яго сястра-блізня Варвара, малодшы Мікалай і старэйшая Ганна таксама рана засталіся без маці. Іх гадавала родная сястра бацькі Таццяна Рафаілаўна, адукаваная жанчына і добрая гаспадыня. Дома ў Какуевых заўсёды былі госці, гучала музыка. Моладзь гуляла ў гарадкі, лапту ці гарэлкі ў двары, а па вечарах спявала, дэкламавала літаратурныя творы ці проста размаўляла ў садзе, на верандзе альбо на сене ў адрыне. Юнак пачаў вельмі часта бываць у доме Какуевых, знайшоўшы там утульнасць, цеплыню, радасць, дружную кампанію равеснікаў і... каханне.Ганна была душой дома. Яна не ўступала цётцы ні ў прыгажосці, ні ў высакароднай постаці, ні ў цвёрдасці характару. Як і ўсе ў сям’і Какуевых, яна многа чытала на рускай, французскай, нямецкай мовах. Любіла ездзіць вярхом на конях, вандраваць, іграць на піяніна. Стройная, з тонкім тварам, цёмнымі вачыма, прыгожымі валасамі і мілай усмешкай, яна зачаравала Максіма. У яго вершах і апавяданнях з’явіліся ініцыялы “А.Р.К.”, імёны “Анна”, “Ганна Рафаілаўна”, а ў яго гераінях сталі яўна прачытвацца рысы Ганны. Какуевай Багдановіч прысвяціў цыкл “Мадонна”, паэму “Вераніка”, вершы “Учора шчасце толькі глянула нясмела...”, “Уймитесь, волнения страсти” і шмат іншых твораў. Мяркуюць, яна натхніла яго на напісанне знакамітага раманса “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”. Ганна Какуева стала для паэта пятраркаўскай Лаурай.Пачуццё да Ганны было настолькі глыбокае, што, здавалася, яно засланяла перад паэтам увесь свет. Перад ім была адна Ганна — сёння, заўтра, учора. Маленькая, пухнаценькая, чорнавалосая, яна сядзіць, склаўшы рукі, на фотаздымку, што знаходзіцца зараз у Літаратурным музеі Багдановіча. Паэт не раз бачыў яго, калі бываў у Какуевых. Нядзіўна, адкуль нарадзіліся ў яго такія шчырыя чыстыя радкі:Больш за ўсё на свецежадаю я,Каб у мяне быў свойдзіцёнак —Маленькая дачушка-немаўляшка,Аня Максімаўна, такаяпрыгожанькая,Цёпленькая, мокранькая,3 чорнымі валосікамі і броўкамі,3 цёмна-карымі вочкамі,А ручкі, як перацянутыя ніткамі.Зусім такая, як Вы,Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.Тая пара, калі паэт амаль штовечар праводзіў у доме Какуевых, была самай шчаслівай у яго жыцці. Нягледзячы на абыякавасць з боку каханай.Ах, как умеете Вы, Анна, Не замечать, что я влюблен.Но все же шлю я Вам не стон, А возглас радостный:осанна!Чаму дзяўчына не адказвала маладому паэту ўзаемнасцю? Магчыма, яна і насамрэч не заўважала пачуццяў хлопца. Наўрад ці ён адкрыта прызнаўся Ганне ў сваіх пачуццях: быў надта сціплы. А яна, магчыма, не хацела звязваць свой лёс з акрыленым паэтам. Хто ведае...“Шчаслівая пара” была нядоўгай. Багдановіч паступіў у Яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Ганна паехала вучыцца ў Пецярбургскую кансерваторыю. Таму моладзь у доме Какуевых магла збірацца толькі ўлетку. У красавіку 1914 года Аня скончыла з залатым медалём кансерваторыю, а ў маі выйшла замуж за Івана Лілеева — аднакласніка Максіма. Навіна балюча раніла паэта. Але што можна было зрабіць? Пісаць, як і раней, ужо нават не хаваючы імя каханай за скарачэннямі.Як склалася жыццё Ганны пасля замужжа, расказаў яе сын Мікалай Лілееў. Ён прыязджаў у Мінск на вечар, прысвечаны паэту, выступаў на канферэнцыі, перадаў музею некаторыя рэчы маці: фотаздымкі, альбом, музычныя зборнікі... Па яго словах, сям’я жыла досыць сціпла. Спачатку здымала пакой у Пецярбургу, потым Лілеевым дазволілі заняць палову кватэры з асобным уваходам і вялікай кухняй-сталовай. Нягледзячы ні на што, Ганна заўсёды старалася падтрымліваць дома яраслаўскую традыцыю — з гасцямі, танцамі, свецкімі размовамі.Ганна пайшла з жыцця на 71-м годзе ад запалення лёгкіх, перажыўшы Максіма амаль на паўстагоддзя. Як Какуева ўспрыняла смерць Багдановіча, ці не шкадавала, што не адказала маладому паэту ўзаемнасцю, ці не чакала яго адкрытага прызнання, невядома. Існуе адзіны факт, які прымушае задумацца. Калі ў 1913 годзе быў надрукаваны зборнік вершаў “Вянок”, паэт адзін з асобнікаў падарыў свайму сябру Мікалаю Какуеву, зрабіўшы на ім дароўны надпіс. Дзіўна, але, як аказалася, выданне ўвесь час захоўвалася ў Ганны... Яе сын Мікалай перадаў кнігу на радзіму паэта, і сёння яна знаходзіцца ў аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі.

Да 120-годдзя з дня нараджэння Ганны КакуевайЛітаратурны музей Максіма Багдановіча абвясціў конкурс акравершаў “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...” На конкурс прымаюцца мастацкія творы, напісаныя ў тэхніцы акраверша і дасланыя ў папяровым альбо электронным выглядзе на адрас музея: г.Мінск, вул.Багдановіча, 7а ці bagdanovich@tut.by да 16 студзеня наступнага года. Пераможцы будуць вызначаны і ўзнагароджаны ў дзень святой Ганны 16 лютага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика