Каб памяталі: Чорная ноч
28.10.2010 16:32
—
Новости Культуры
|
Беларускія літаратары, дзеячы культуры і навукі — усяго каля 100 чалавек — былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Мінскай турме НКУС. Цвет нацыі, людзі вядомыя і пры пасадах ці проста літаратары ды навукоўцы — людзі, якія ўмелі думаць. Напрыклад, Платон Галавач быў сакратаром ЦК камсамола Беларусі, калі яго арыштавалі ў жніўні На працягу той ночы былі расстраляныя 22 беларускія літаратары, у наступную ноч яшчэ чацвёра. Ахвярамі сталінскага генацыду 29 кастрычніка сталі літаратары Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Аляксей Кучынскі, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізя Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Макар Шалай, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч расстралялі Прохара Іспраўнікава, Янку Нёманскага, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна. Гэта быў самы моцны ўдар па беларускай інтэлігенцыі ўвогуле і па літаратуры ў прыватнасці. З ёю ў інтэрнацыянальнай краіне былі асобныя рахункі: яшчэ ў жніўні ва ўнутраным двары турмы шугала полымя, распаленае з рукапісаў «ненадзейных» пісьменнікаў. Сярод іх апынуліся Уладзіслаў Галубок, Цішка Гартны… Выхад твораў да людзей ужо стрымала цэнзура, але дзеля надзейнасці гэтыя творы вырашылі вынішчыць назаўсёды — у агні, каб ад думак застаўся толькі попел. Але немагчыма было пазбавіць здольнасці думаць іх аўтараў, якія былі арыштаваныя, сядзелі за кратамі, прайшлі праз жудасныя допыты і катаванні. Іх можна было зламаць фізічна і прымусіць падпісаць усё, што трэба, але нават такія яны ўяўлялі пагрозу — бо ёсць талент, які па сутнасці сваёй свабодны. Пакаралі смерцю народных камісараў асветы Аляксандра Варончанку, Аляксандра Чарнушэвіча, наркама фінансаў Івана Кудзельку, кіраўнікоў і прафесараў БДУ, іншых навучальных устаноў, партыйных і грамадскіх дзеячаў. Сем’і многіх трапілі ў сталінскія канцлагеры і яшчэ доўга не маглі даведацца пра тое, што адбылося з іх блізкімі. Няма нічога тайнага, пра што не стала б рана ці позна вядома. У архівах захоўваюцца паліцы дакументаў з асабістымі справамі вязняў. Іх вывучаюць архівісты, даследчыкі, пісьменнікі, каб зрабіць магчымы партрэт Беларусі — якой яна магла б быць, каб не тыя гады. Ёсць лічбы, што толькі за тры месяцы восеніАле некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што за ўсе гады сталінізму пацярпела больш за паўтара мільёна чалавек, радзімай якіх была Беларусь. У кожную трэцюю сям’ю прыйшла гэтая бяда. Так вынішчаліся парасткі «беларусізацыі», разам з ёй думкі пра сваю культуру, мову, краіну.Больш за 70 гадоў прайшло. Мы памятаем пра іх, таму што разумеем: калі краіна прайшла праз такія страты і аднавілася, то яна павінна навучыцца абараняць сваю будучыню. Падзяліцца навіной:
Ларыса Цімошык, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жахі не трэба выдумляць, пра іх трэба памятаць: больш за 100 чалавек (літаратараў, дзеячаў культуры) былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінскай турме...
|
|