Завецца горад каралеўскім. Гродна — гораду на Нёмане, дзе гарманічна пераплецены даўніна і сучаснасць, лёсам наканавана быць цэнтрам важнейшых гістарычных падзей, пра якія напамінаюць нашчадкам замкі, храмы і каралеўскія палацы. 21.by

Завецца горад каралеўскім. Гродна — гораду на Нёмане, дзе гарманічна пераплецены даўніна і сучаснасць, лёсам наканавана быць цэнтрам важнейшых гістарычных падзей, пра якія напамінаюць нашчадкам замкі, храмы і каралеўскія палацы

03.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Завецца горад каралеўскім.
Гродна — гораду на Нёмане, дзе гарманічна пераплецены даўніна і сучаснасць, лёсам наканавана быць цэнтрам важнейшых гістарычных падзей, пра якія напамінаюць нашчадкам замкі, храмы і каралеўскія палацы.

Сучасны прыгранічны горад, які захаваў самабытную архітэктуру, адметную цішыню вулачак гістарычнага цэнтра, па праву прэтэндуе на званне аднаго з прыгажэйшых гарадоў Еўропы. Тут жылі і чэрпалі натхненне знакамітыя пісьменнікі, паэты, мастакі, артысты, дзяржаўныя дзеячы і вучоныя. Легендарны палітык і палкаводзец Давыд Гарадзенскі, стваральнік мовы эсперанта Людвік Заменгоф, вядомы вучоны Жан-Эмануэль Жылібер, літаратары Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка і яшчэ многія-многія гродзенцы паклалі сваю часцінку славы ў скарбонку непаўторнага горада.

Тры стагоддзі Фарнага касцёлаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя (Фарны), сведка трох стагоддзяў гісторыі зямлі гарадзенскай, велічна ўзносіцца да нябёсаў у самым цэнтры горада. Гісторыя сведчыць, што два вялікія манархі, рускі цар Пётр I і польскі Аўгуст II, пакінуўшы ўсе справы дзяржаўныя, прыбылі ў Гродна, каб стаць сведкамі асвячэння гэтага храма. Мару пабудаваць у Гродне мураваны касцёл, дзе выконвалі б сваю місію айцы-езуіты, выношваў яшчэ Стэфан Баторый, які першым ахвяраваў будучай святыні значную суму грошай. Але кола гісторыі павярнулася так, што з’явіцца храму было суджана толькі праз 100 гадоў. Касцёл унікальны: тут маецца 13 алтароў і толькі адзін з іх, Маці Боскай Кангрыгадскай, выкананы з каменю, астатнія — з дрэва. Вышыня ўсяго алтара 21 метр, ён не мае аналагаў у Еўропе.

Гарадзенскія курантыЗахоўвае храм яшчэ адну рэліквію, больш старажытную, чым ён сам, — маятнікавы гадзіннік, які быў перанесены сюды з гарадской ратушы і, па меркаванні гісторыкаў, ужо на працягу пяці стагоддзяў з’яўляецца своеасаблівым сімвалам Гродна. Кожную чвэрць гадзіны бой самага старога ў Еўропе маятнікавага гадзінніка і сёння разносіцца над ціхімі старажытнымі вулачкамі горада. Імя майстра, які зрабіў гадзіннік, невядома. Не адразу ўдалося гісторыкам высветліць і дату яго вырабу. Сабраўшы гістарычныя звесткі, вучоныя прыйшлі да сенсацыйнай высновы, што анкерны механізм гадзінніка быў зроблены германскімі майстрамі яшчэ ў ХV стагоддзі. Такім чынам, гродзенскія куранты прэтэндуюць на тое, каб быць занесенымі ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самыя старыя з дзейнічаючых.

Благаславенная сцяна Старога замкаСтары замак у Гродне — першае абарончае збудаванне, якое ўзводзілі рускія князі ў ХI cтагоддзі. У ХIII стагоддзі Гродна разам з крэпасцю стаў уладаннем Вялікага Княства Літоўскага. У 1391 годзе — гэта адна з галоўных рэзідэнцый Вітаўта, які ў 1398 годзе пабудаваў мураваны гатычны замак з пяццю вежамі, пазней названы Старым. Вядома, што часта тут спыняўся Стэфан Баторы, які зрабіў Гродна фактычнай сталіцай Рэчы Паспалітай. На пачатку ХVIII стагоддзя, падчас Паўночнай вайны, замак быў разбураны шведамі і ўжо не вярнуў сваёй былой велічы. Да нашых дзён захавалася каменная сцяна часоў князя Вітаўта. Дакранаешся да яе і адчуваеш: няма мацней гэтай сцяны — благаславенная яна.

Жамчужына старажытнага дойлідстваЗдаецца, адчуваеш сувязь часу менавіта тут — у таямнічай Каложы, самым старажытным з дзеючых храмаў Беларусі. Гэтую царкву, пабудаваную ў 80-я гады ХII стагоддзя, нездарма называюць сэрцам Гродна. Да Каложскай (Барысаглебскай) царквы як адметнага помніка архітэктуры праваслаўнага дойлідства, візітнай карткі самабытнай гродзенскай архітэктурнай школы, прыкавана ўвага не толькі ў межах краіны. Храм прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найпрыгажэйшая з сінагог у ЕўропеГродзенская сінагога — адна з самых незвычайных і велічных у Еўропе. Гэты прыгожы храм быў пабудаваны ў 1578 годзе. У гэты час равінам у горадзе быў Мардэхай Яфе, вельмі аўтарытэтны ў сваім асяроддзі чалавек, аўтар знакамітай кнігі “Халевушым”. Менавіта ён заказаў італьянскаму архітэктару Санці Гучы спраектаваць сінагогу. Моцны пажар, які здарыўся ў 1899 годзе, пашкодзіў будынак. Пазней сінагога была адноўлена, але значна змяніла сваё аблічча. Пытанне рэканструкцыі храма актуальна і сёння.

Стары лямусУ мінулым годзе споўнілася 375 гадоў з часу заснавання ў Гродне кляштара брыгітак, помніка архітэктуры ранняга барока. У двары кляштара — стары драўляны лямус, пабудаваны без адзінага цвіка. Гэта самы стары драўляны будынак, які захаваўся з 1630-х гадоў.

Стала аптэка музеемУ Гродне з 1996 года існуе ўнікальная, адзіная ў Беларусі аптэка-музей. Яна размешчана ў гістарычным будынку езуіцкай аптэкі, які цудам захаваўся да нашых дзён. Дарэчы, гэты будынак, найстарэйшы на тэрыторыі Усходняй Еўропы, уваходзіць у ансамбль былога кляштара езуітаў — цудоўнага архітэктурнага комплексу эпохі барока. Касцёл і аптэка займаюць у ім цэнтральнае месца, з’яўляючыся ўпрыгожаннем галоўнай плошчы горада. Дата пабудовы аптэкі — 1709 год. У гэтым памяшканні яна знаходзілася, нягледзячы на змену гаспадароў, да 1951 года, а другое сваё нараджэнне атрымала ў 1996 годзе. Асноўная частка музейных экспанатаў адносіцца да ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя, некаторыя — да ХVIII стагоддзя. Многія рэчы былі перададзены музею жыхарамі горада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасны прыгранічны горад, які захаваў самабытную архітэктуру, адметную цішыню вулачак гістарычнага цэнтра, па праву прэтэндуе на званне аднаго з прыгажэйшых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика