Літаратура на Менскім форуме
03.11.2010 19:06
—
Новости Культуры
|
Якімі тэмамі займаецца актуальная беларуская літаратура? Якія характарыстыкі вызначаюць яе ў еўрапейскім літаратурным ландшафце і робяць унікальнай у еўрапейскім кантэксце? Гэтыя пытанні мы выносім на абмеркаванне падчас літаратурнай секцыі ў межах Мінскага форума XIII. Пад мадэрацыяй Катрын Оствальд-Рыхтэр, дырэктаркі Інстытута імя Гётэ, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Андрэй Хадановіч, паэт Дзмітрый Дзмітрыеў і арт-менеджэрка Ірына Герасімовіч паспрабуюць намаляваць жывы і супярэчны вобраз беларускага літаратурнага ландшафту. Акрамя таго, вядомы славіст і перакладчык шматлікіх твораў класічнай беларускай літаратуры на нямецкую мову Норберт Рандаў будзе прысутнічаць на секцыі ў відэафармаце. Норберт Рандаў, які ў 2005 годзе знайшоў у Германіі невядомыя кнігі Францыска Скарыны, з задавальненнем узяў бы ўдзел у імпрэзе асабіста, але, на жаль, вымушаны быў адмовіцца ад асабістай прысутнасці з прычын, звязаных са станам здароўя. Імпрэза адбудзецца 4 лістапада 2010 годзе, у 16.00 гадзін, у межах Мінскага форума XIII у вялікай канферэнц-зале Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Яганеса Раў, вул. Газеты Праўда 11, Мінск. Сардэчна запрашаем Вас на літаратурную секцыю, у якой возьмуць удзел высокакваліфікаваныя выступоўцы. Калі Вы яшчэ не маеце акрэдытацыі на Мінскім форуме і хацелі б узяць удзел у рабоце літаратурнай секцыі, просім Вас давесці гэта да ведама арганізатараў. З павагай, Нямецка-беларускае таварыства Інга Пэтц Наталля Пчолкіна Бюро Мінскага форума Natallia.Pcholkina@gmail.com Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якімі тэмамі займаецца актуальная беларуская літаратура? Якія характарыстыкі вызначаюць яе ў еўрапейскім літаратурным ландшафце і робяць унікальнай у... |
|