Не ўсе народныя мастакі Беларусі падпісалі некралог Савіцкаму
10.11.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
У ліку падпісантаў — Аляксандр Лукашэнка і найвышэйшыя дзяржчыноўнікі. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна і чатыры народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леў Гумілеўскі, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Стальмашонак. У той жа час іншыя народныя мастакі Беларусі — Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка сваіх подпісаў не паставілі. Міхась Савіцкі быў супярэчлівай асобай. Ён канфліктаваў з Яшчэ адна супярэчнасць Савіцкага — ягоны антысемітызм. Некалі яму давялося выпраўляць карціны, прысвечаныя жахам фашысцкіх канцлагераў. У серыі «Лічбы на сэрцы» быў персанаж з зоркамі Давыда на лагерных робах. На карцінах ён паслугоўвае карнікам. Тыя зоркі мастаку давялося замаляваць. Вядома таксама, што Савіцкі прыклаў нямала намаганняў, каб не дапусціць вяртання ў Беларусь твораў Марка Шагала. Ён нярэдка адмаўляў незалежным СМІ ў інтэрв’ю, кажучы, што яны «прадаліся габрэям». А ў 1998 годзе ён разам з старшынёй аб’яднання «Гістарычныя веды» Адамам Залескім звярнуўся да Генпракуратуру з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі «Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі: 1917–1997 гады». Злыя языкі закідаюць Савіцкаму ўдзел у рэанімацыі неасавецкай сімволікі ў Міхась Савіцкі быў сярод самых шанаваных сённяшняй уладай дзеячоў культуры. Можна меркаваць нават па пасмяротных знаках увагі: Нягледзячы на супярэчлівасць асобы, Савіцкі быў бясспрэчным лідарам савецкага мастацкага рэалізму. «У найлепшых сваіх творах, ён быў праўдзівым і моцным. Савіцкі быў захавальнікам акадэмічнай школы. І ў гэтым ягоная значнасць. Ён быў адзін такі», — кажа Рыгор Сітніца. Смерць мастака здымае ідэалагічныя рознагалоссі. Застануцца ягоныя творы. Партрэты класікаў беларускай літаратуры ўпрыгожылі школьныя падручнікі. На яго «Хлябах» узгадуецца не адно пакаленне беларусаў. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко, Мікола Бугай, Кастусь Матушыч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Анатоля Клешчука.У ліку падпісантаў — Аляксандр Лукашэнка і найвышэйшыя дзяржчыноўнікі. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна... |
|