«Нейра Дзюбель» прысвяціў песню Алегу Бябеніну. 21.by

«Нейра Дзюбель» прысвяціў песню Алегу Бябеніну

12.11.2010 04:29 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі музычны гурт «Нэйра Дзюбель» прэзентаваў свой новы альбом, які называецца «Афтары правды». Канцэрт з нагоды выхаду дыска адбыўся ў мінскім клубе «Рэактар».

«Рэактар» быў літаральна перапоўнены. Сольны выступ гурта складаўся з дзвюх частак. Падчыас першай музыкі прэзентавалі новы альбом, а другую прысвяцілі старым-добрым песням. Гледачоў новая праца «НД» настолькі захапіла, што ў перапынку паміж часткамі канцэрту яны хорам спявалі песні «Дзюбялей».

На плытцы «Афтары праўды» 21 трэк: тры з іх па-беларуску. Альбом называецца «Афтары правды». Сам Аляксандр Кулінковіч тлумачыць гэтую назву тым, што гурт называе свае альбомы папросту нейкай фразай ці словам, якія ім падабаюцца падчас рэпетыцый.

Адна песня прысьвечаная журналісту Алегу Бябеніну, які трагічна загінуў у верасні. Пра гэта сказаў са сцэны Аляксандр Кулінковіч, назваўшы Алега Бябеніна сваім сябрам.


Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт прэзентаваў у чацвер свой новы альбом, які называецца «Афтары правды».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика