Найлепшы здымак у конкурсе National Geographic зрабіў фатограф з Беларусі. 21.by

Найлепшы здымак у конкурсе National Geographic зрабіў фатограф з Беларусі

12.11.2010 19:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фотаздымак Алега Грыцкевіча «Перапаўненне свяшчэнных вод» прызнаны найлепшым на міжнародным фотаконкурсе «Самыя неверагодныя фота National Geographic».

Здымак зроблены з балкона ў час паводкі ў Індыі ў жніўні 2009 года.

«Гэта верх затопленага ў час паводкі індуісцкага храма ў індыйскім горадзе Варанасі (старажытны Бенарэс). Знята з балкона гатэля са штатыва з вытрымкай у 30 секунд (на малой вытрымцы ў гэтай хуткай рацэ быў бы бачны попел, вянкі, смецце і парэшткі не да канца спаленых былых жывых істотаў).

За пяцьдзясят метраў справа ад храма знаходзіцца (на фота не відаць) Манікарніка Гхат — самае галоўнае месца на рацэ Ганг для крэмацыі, па-нашаму — рытуальнага спальвання памерлых»

, — распавёў гісторыю гэтага здымка Алег.

Галоўны прыз конкурсу — вандроўка на дваіх у Вашынгтон на экскурсію ў галоўны офіс National Geographic.

Алег Грыцкевіч мае 38 гадоў, нарадзіўся ў Расіі, ад 1985 года жыве ў Беларусі, дзе скончыў Мазырскую медычную вучэльню. Потым працаваў фельчарам, служыў у мар’інагорскім спецназе, у 1995-м удзельнічаў у AXA World Ride’95 — вандроўцы вакол свету на роварах, быў адзіным прадстаўніком ад СНД. У 1999-м заснаваў рэкламна-інфармацыйную газету «Полесье своими глазами», якую выдае і дагэтуль. Займаецца альпінізмам: узбіраецца на вяршыні верхавіны Тыбэту, Індыі, В’етнаму, Камбоджы, Тайланду. Хобі — дайвінг, фота, альпінізм, сноўбордынг.


Падзяліцца навіной: 
znyata.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотаздымак Алега Грыцкевіча «Перапаўненне свяшчэнных вод» прызнаны найлепшым на міжнародным фотаконкурсе «Самыя неверагодныя фота National Geographic». Здымак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика