Польская знаходка беларускага мастацтва. 21.by

Польская знаходка беларускага мастацтва

15.11.2010 10:47 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эцюд Бялыніцкага-Бірулі «Веснавыя воды» адшукана ў Польшчы.

Яго знайшлі сябры Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Аднайменнае палатно з 1930 года знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу. Эцюд (твор дапаможнага характару, зроблены з натуры) быў вывезены ў Польшчу ў савецкія часы. На яго адваротным баку маецца адпаведны надпіс: «Разрешено для вывоза із СССР».

Рынкавы кошт твора складае прыблізна дзесяць тысяч даляраў.

Сябры познаньскага таварыства зацікаўлены ў тым, каб цяпер эцюд трапіў у Беларусь.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872-1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст. У Беларусі знаходзяцца 444 яго карціны. Многія творы захоўваюцца ў Маскве (Траццякоўская галерэя), іншых гарадах Расеі, ва Украіне, Кыргызстане.


Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эцюд Бялыніцкага-Бірулі «Веснавыя воды» адшукана ў Польшчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика