У Мінску адкрылася выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча
18.11.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
Выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча адкрылася 17 лістапада ў мінскай мастацкай галерэі "ЛаСандр-арт" (Раманаўская Слабада, 24). Як паведаміла дырэктар галерэі Ларыса Бортнік, на выставе, якая праводзіцца ў рамках Рэспубліканскага фестывалю выяўленчага мастацтва, прадстаўлена 20 пейзажаў і нацюрмортаў, створаных мастаком за апошняе дзесяцігоддзе. Хадаровіч атрымаў шырокую вядомасць як майстар нацюрморта, напоўненага замілавальным стаўленнем да прадметаў нацыянальнага сялянскага побыту. Старадаўнія фаліянты, падсвечнікі, абразы і даматканыя ручнікі служаць мастаку сродкам асэнсавання адвечных нацыянальных каштоўнасцяў. *** Хадаровіч нарадзіўся 27 ліпеня 1947 года ў Слуцку (Мінская вобласць). Вучыўся ў мастацкай студыі Анатоля Бараноўскага. У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз дзесяць гадоў — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1988 года член Беларускага саюза мастакоў. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1977 года. Персанальныя экспазіцыі Хадаровіча дэманстраваліся ў Беларусі, Расіі, Літве, Германіі і Францыі. Выстава працуе да 11 снежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча адкрылася 17 лістапада ў мінскай мастацкай галерэі "ЛаСандр-арт" (Раманаўская Слабада, 24). Як паведаміла дырэктар галерэі... |
|