Разам — дружная сям’я
19.11.2010
—
Новости Культуры
|
У Беларусі камфортна сябе адчуваюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў
![]() Яшчэ адна тэндэнцыя: абсалютная колькасць прадстаўнікоў найболей шматлікіх нацыянальнасцяў у Беларусі скарацілася ў параўнанні з дадзенымі перапісу 1999 года: яўрэяў — у 2,2 раза, украінцаў і рускіх — на трэць. Змяншэнне колькасці прадстаўнікоў асноўных нацыянальнасцяў тлумачыцца як натуральным змяншэннем насельніцтва, так і міграцыйным адтокам. Тым часам тыя самыя міграцыйныя працэсы прывялі да росту колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Так, у параўнанні з 1999 годам кітайцаў, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, пабольшала ў 20 разоў, арабаў — у 2,7 раза, туркменаў — у 2,3 раза. Тым не менш колькасць прадстаўнікоў гэтых нацыянальнасцяў у агульнай колькасці насельніцтва краіны пакуль нязначная. Сярод нацыянальнасцяў, якія вельмі рэдка сустракаюцца ў Беларусі — японцы (23 чалавекі) і шведы (17). Святлана Шымовіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі камфортна сябе адчуваюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў |
|