Плануецца стварыць Энцыклапедыю Радзівілаў. 21.by

Плануецца стварыць Энцыклапедыю Радзівілаў

20.11.2010 09:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла журналістам дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяна Бялова на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў".

Таццяна Бялова адзначыла, што такая энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі сям"і Радзівілаў. Князь Мацей Радзівіл паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні плануецца прывезці ў Беларусь новыя унікальныя прадметы, звязаныя з іх родам. Рэчы належалі прадстаўнікам дынастыі, якія жылі ў Нясвіжскім замку ад XVIII стагоддзя да перадваенных гадоў. З гэтых прадметаў будзе складзеная выстава, якая пройдзе ў сценах замка. Як адзначыў князь, гэта будзе нясталая экспазіцыя, але, хутчэй за ўсё, доўгатэрміновая. Усё будзе залежаць ад перамоў з беларускім бокам. Таксама неабходна атрымаць дазвол польскіх уладаў на вываз культурных каштоўнасцяў.

Паводле словаў Мацея Радзівіла, цяпер у Беларусі з вялікай увагай ставяцца да гісторыі роду. Ён успомніў 1988 год, калі яго папросту выгналі з фамільнага замка ў Нясвіжы, дзе размяшчаўся санаторый. Зараз Мацей Радзівіл наведвае Беларусь не менш двух разоў на год.


Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла журналістам дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяна Бялова на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика