Смок ін зэ ўотэр! + відэа. 21.by

Смок ін зэ ўотэр! + відэа

20.11.2010 09:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску плануецца адзіны канцэрт вядомай брытанскай рок-групы Deep Purple. Чакаецца, што выступ пройдзе 27 сакавіка 2011 года ў сталічным Палацы спорту.

Як паведамілі арганізатары канцэрту, Deep Purple плануе выступ у беларускай сталіцы ў рамках еўрапейскага турнэ. Разам з тым на афіцыйным сайце гурта яшчэ не з"явілася расклад канцэртаў на наступны год. У лістападзе-снежні 2010 года Deep Purple выступіць у Германіі і ў Францыі.

Брытанская рок-група была створаная ў лютым 1968 года ў Хартфардзе (Англія) і на пачатку выступала пад назвай Roundabout. Музычныя крытыкі называюць Deep Purple адным з заснавальнікаў хард-рока і высока ацэньваюць іх уклад у развіццё прагрэсіўнага рока і хэві-метала.

За 40 гадоў існавання гурта яго склад неаднаразова змяняўся, у агульнай колькасці ў розны час у гурце гралі 14 чалавек. Ударнік Іэн Пэйс - адзіны музыка, які ўдзельнічаў ва ўсіх складах Deep Purple. Музыкі "класічнага" складу Deep Purple - гітарыст Рычы Блэкмар, клавішнік Джон Лорд, бубнач Іэн Пэйс - лічацца інструменталістамі-віртуозамі. У свеце прададзена каля 150 мільёнаў копій іх альбомаў.

Кошт квіткоў на канцэрт у Мінску складзе: танцпол - 150 тыс., фан-зона - 250 тыс., сектары - ад 130 тыс. да 280 тыс. беларускіх рублёў.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінск можа прыехаць культавы гурт Deep Purple.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика