Канцэрт беларусаў на расійскі грант
22.11.2010 15:00
—
Новости Культуры
|
На сродкі Гранта ў галіне культуры і мастацтва кіраўніка Яраслаўскай вобласці Сяргея Вахрукава пройдзе акцыя «Сустрэчны рух» з удзелам беларускіх музыкаў. Моладзевая музычная акцыя «Сустрэчны рух» пачынаецца 24 лістапада ў межах расійска-беларускага праекта «Агульнасць народаў — агульнасць культур». Удзел возьме магілёўскі гурт Akute. Падчас акцыі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Русь і Беларусь — сустрэчны рух» і выставы «Геній зямлі беларускай», прысвечанай Максіму Багдановічу. Беларускі паэт жыў у Яраслаўлі восем гадоў. Выступленне гурту Akute пройдзе пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі». Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сродкі Гранта кіраўніка Яраслаўскай вобласці пройдзе акцыя «Сустрэчны рух» з удзелам беларускіх музыкаў. |
|