«Як пошуг маланкі»: новы фільм пра Лапіцкага
22.11.2010 16:02
—
Новости Культуры
|
20 лістапада ў Мінску адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Як пошуг маланкі» пра антысаветчыка Расціслава Лапіцкага. Чарговы фільм Валерыя Мазынскага стаў другой стужкай рэжысёра, прысвечанай Лапіцкаму. Здымаўся ён для тэлеканала «Белсат». ![]() Валерый Мазынскі. ![]() Алесь Цыркуноў. ![]() Фільм прысвечаны пасляваеннаму антысавецкаму супраціву на Мядзельшчыне-Смаргоншчыне і яго лідару 20-гадоваму Расціславу Лапіцкаму. Падпольная арганізацыя была выкрытая НКУС, пасля чаго маладых людзей асудзілі. Паплечнікі і сябры Лапіцкага атрымалі па 25 гадоў зняволення, а сам Расціслаў быў расстраляны: ён адмовіўся ад памілавання. У 1948-1949 гадах Лапіцкі стварыў антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. У 1950 годзе група была раскрытая. Імя антысаветчыка вярнуў з забыцця гісторык Міхась Чарняўскі, напісаўшы кнігу «Як пошуг маланкі». Ён стварыў і сцэнар для фільма. Прэзентацыя стужкі прайшла ў «Кнігарні Ў». Атмасферу эпохі стварылі шматлікія савецкія плакаты, неахайна развешаныя на сценах і кніжных паліцах: «Релігія — яд, берегі ребят», «Будь бдітельным», «Спецназ НКВД на службе Родіны».Удзел у прэзентацыі ўзялі рэжысёр Валерый Мазынскі, Уладзімір Шульжыцкі і Аляксей Кавалец, якія сыгралі Лапіцкага і савецкага вайскоўцу адпаведна. «Было цяжка, але цікава. Падчас здымкаў я ледзь не адмарозіў ногі. Цяпер разумею, як няпроста было Лапіцкаму і яго сябрам», — адзначыў Шульжыцкі. Мастак Алесь Цыркуноў прэзентаваў карціну, прысвечаную расстралянаму герою. «Я напісаў яе, калі яшчэ не было гэтай кніжкі і гэтага фільма. Мы ведалі зусім мала пра Расціслава Лапіцкага, але ўжо тады я вырашыў увекавечыць яго імя» — адзначыў Цыркуноў. На карціне адлюстраваны Лапіцкі і дваццаць яго паплечнікаў. Унізе — аўчарка і акрываўленая рука савецкага следчага. Паглядзець фільм можна Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лістапада ў Мінску адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Як пошуг маланкі».
|
|