У гонар Караткевіча. 21.by

У гонар Караткевіча

23.11.2010 12:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы беларускі пісьменнік нарадзіўся 26 лістапада 1930 году, і ў Оршы, на яго малой радзіме, традыцыйна адзначаюцца кожныя ўгодкі славутага земляка. Сёлета, у гонар 80-годдзя, імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, будуць праходзіць некалькі дзён запар, з 23 да 28 лістапада.

Юбілейныя імпрэзы ў памяць пісьменніка рыхтуюць і гарадскі аддзел культуры, і мясцовая пісьменніцкая суполка, і музейны комплекс «Гісторыя і культура Аршаншчыны», і ўласна аршанскі Музей Уладзіміра Караткевіча. Дырэктар музея Галіна Юркевіч распавяла, што першыя імпрэзы ў Воршы адбудуцца ўжо сёння:

«23 лістапада будзе прэзентацыя відэафільма „З Караткевічам ад Оршы да Рагачова“, падвядзенне вынікаў літаратурных і мастацкіх конкурсаў, якія ладзілі дзіцячая бібліятэка і школа мастацтваў. Узнагароджанне будзе ў нас. А 25 лістапада будзе прэзентацыя кнігі казак Караткевіча „Лебядзіны скіт“, ілюстрацыі да якой зрабіў Мікола Купава».

Большая частка мерапрыемстваў прымеркавана да 26 лістапада — уласна да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, падкрэслівае дырэктар. Гэта і ўскладанне кветак да помніка пісьменніку ў дзіцячым парку, і паэтычныя чытанні тамсама, каля помніка, якія бываюць у Оршы штогод, і некалькі імпрэзаў, адмыслова падрыхтаваных да юбілею

«А 10-й — малебен, а 12 — спецгашэнне паштовага канверта з арыгінальнай маркай у нас у музеі, а 14 — адкрыццё Міжнароднай канферэнцыі ў школе мастацтваў. Два буклеты мы зрабілі і два наборы паштовак: «Мясціны Караткевіча ў Оршы» і «Аршанскі музей Караткевіча». А буклеты: «Грамадзянін, чалавек, пісьменнік» і таксама «Мясьціны Караткевіча ў Оршы.

На міжнародную канферэнцыю «Уладзімір Караткевіч — глабальны погляд» арганізатары чакаюць гасцей з Польшчы, Украіны і Расіі. А таксама гасцямі імпрэзаў, падрыхтаваных да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча, будуць вядомыя пісьменнікі і даследчыкі літаратуры: Адам Мальдзіс, Уладзімір Арлоў, Людміла Рублеўская, Сяргей Панізьнік, Пятро Васючэнка ды іншыя. А 27 лістапада ў Оршу завітае бард Зміцер Вайцюшкевіч з адмысловай праграмай «Дзе мой край…», ён выканае песні на вершы Караткевіча.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадавіну нараджэння пісьменніка будуць святкаваць у Оршы тыдзень. Пачатак ужо сёння.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика