Азербайджанская опера на беларускай сцэне
23.11.2010 13:56
—
Новости Культуры
|
Адным з кутніх камянёў савецкай ідэалогіі была так званая «дружба народаў». Але сяброўства гэтае было на ўзроўні пустых дэкларацый і лубочных цётак у нацыянальных касцюмах. Мяркуючы па рэпертуары беларускіх тэатраў тых гадоў, цікавасць да культуры «братэрскіх» народаў СССР была вельмі абмежаваная. Можна ўспомніць хіба што пастаноўку балета азербайджанскага кампазітара Кара Караева «Сцежкаю грому» (1960), «Прыручэнне сокала» грузінскага драматурга Л. Табукашвілі ў Рускім тэатры імя Горкага (1986) і «Ветрык, вей!» Яна Райніса ў Нацыянальным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску (1965). Ды яшчэ дзве музычныя камедыі азербайджанскага кампазітара Рауфа Гаджыева — «Каўказская пляменніца» (1971) і «Чацверты пазванок» (1973), — якія з аглушальным поспехам ішлі калісьці ў Мінскім тэатры аперэты (цяпер Беларускі акадэмічны музычны тэатр). «Каўказская пляменніца» прайшла тады звыш 700 разоў! Усяго 5 «нацыянальных» назваў на сотні рускіх класічных і савецкіх п’ес. Дзіўная атрымлівалася дружба народаў! А з канца 21 лістапада ў Музычным тэатры адбылася беларуская прэм’ера камічнай оперы азербайджанскага класіка Узэіра Гаджыбейлі ( Кампазітар пісаў сваю оперу ў 1912 годзе, калі па пратэкцыі і на грошы свайго сябра Мусліма Магамаева (дзеда спевака) вучыўся ў На здзіўленне, аркестр выдатна справіўся з вышуканымі каўказскімі мелодыямі і рытмамі. Крыху не хапіла «вострых прыправаў» — азербайджанскіх ударных інструментаў кшталту нагары, якіх у Мінску проста няма. Сола на тары і сазе (азербайджанскія шчыпковыя інструменты, у чымсьці роднасныя індыйскім сітарам) гучалі ў запісе, але атрымалася вельмі прыгожа. Затое спевы былі цалкам натуральныя. Галоўную ролю на генеральным прагоне і прэм’еры даверылі азербайджанскаму тэнару Фарыду Аліеву, які, на мой густ, гучыць не горш за Бейбутава. Усе астатнія ролі выконвалі беларускія артысты. З усіх, каго я бачыла і чула, лепш за ўсіх справілася са сваёй задачай Леся Лют. Ёй удалося ідэальна перадаць азербайджанскі класічны стыль і ў музыцы, і ў спевах, і ў танцы. Вельмі добрая была Наталля Гайда ў ролі сапраўднай азербайджанскай цётачкі. Пышна справілася з роляй гераіні Маргарыта Александровіч, але стыль яе спеваў здаўся мне крыху «савецкім». Вельмі спадабаліся і Аляксандр Асіпец, і Антон Заянчкоўскі, і Ігар Бычкоў, і маладая таленавітая Вікторыя Дарэчы, з Азербайджанам звязаная яшчэ адна прыемная для нас падзея. 1 лістапада ў Маскве ў Крокус Падзяліцца навіной:
Юлія Андрэева Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пастаноўку оперы «Аршын мал алан» піша Юлія Андрэева.
|
|